Навіны Навіны Руху

Віктарына да дня народзінаў Васіля Быкава

Віктарына да дня народзінаў Васіля Быкава

6784 праглядаў Бычкі
19 чэрвеня, у дзень народзінаў пісьменніка, на ягонай радзіме ў вёсцы Бычкі Ушацкага раёна на Віцебшчыне адбудзецца ўручэнне прэміі «За свабоду думкі».

Яна заснаваная лідэрам Руху «За Свабоду» Аляксандрам Мілінкевічам. Уганараванне будзе ладзіцца ўжо трэцім разам. Узнагарода з’явілася пасля таго, як Мілінкевіч атрымаў аднайменную прэмію Еўрапарламента «За свабоду думкі» імя Андрэя Сахарава.

Палітык сказаў, што яна ёсць узнагародай не толькі яму асабіста, а і ўсім тым, хто праяўляе дух свабоды. Таму і з’явіўся беларускі аналаг сахараўскай прэміі «За свабоду думкі».

Таго, хто атрымае гэтую прэмію сёлета, вызначыць журы ў складзе мінулагодніх лаўрэатаў — Рыгора Барадуліна, Уладзіміра Арлова, Паўла Севярынца і Алеся Пушкіна.

Патрапіць на радзіму Быкава ў гэты дзень і ўзяць удзел у цырымоніі ўручэння прэміі «За свабоду думкі» змогуць тры чалавекі, якія хутчэй за астатніх і найбольш слушна адкажуць на пытанні быкаўскай віктарыны. Апрача таго, ейныя пераможцы атрымаюць прызы — іх уручэнне таксама адбудзецца ў Бычках.

Пытанні віктарыны:

1.

Анёл з’явіўся ў Беларусі
Нечысць на зямлю бяду наклікала.
Перагарадзіла белы дзень гара.
Засталася Беларусь без Быкава -
Беднай хатай
Без Гаспадара.
Хто аўтар гэтага верша на смерць пісьменніка, датаванага 22 чэрвеня 2003 года?

2. Першая ручка Быкава? (Пытанне ад Рыгора Барадуліна)

3. Па якім з твораў Быкава быў пастаўлены балет?

4. Дзе ў Беларусі ёсць вуліца імя Васіля Быкава?

5. У якім горадзе цягам 30 гадоў да пераезду ў Мінск жыў Быкаў?

6. Якую прэмію атрымаў Васіль Быкаў за аповесць «Знак бяды»?

7. Якую медычную прыладу насіў з сабой Быкаў і чаму?

8. Апошні горад, дзе жыў пісьменнік на эміграцыі?

9. Што ў якасці прэміі за добрую вучобу атрымаў Васіль Быкаў у школьныя гады?

10. Калі б не недахоп грошаў, Васіль Быкаў мог бы атрымаць спецыяльнасць ... каго? Пра што гаворка?

11. Як называўся першы апублікаваны твор Васіля Быкава ў 1947 годзе ў часопісе «Вожык»?

12. Які фільм, зняты па творы Быкава, стаў самым знакамітым?

13. Якога веравызнання быў Васіль Быкаў?

14. Чаму кажуць, што Быкаў нарадзіўся двойчы?

15. Каго Быкаў называў сваім настаўнікам у літаратуры?

16. Які выпадак на фронце стаў асновай для аповесці «Сотнікаў» і як яна спачатку называлася?

Адказы на пытанні адпраўляйце на электронную скрынку info@milinkevich.org з пазнакай конкурс «За свабоду думкі». Вынікі віктарыны будуць абвешчаныя 17 чэрвеня, у чацвер.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Прэмія «За свабоду думкі» імя Быкава

Апошнія навіны