Рух «За Свабоду» заклікае адмяніць пампезны ваенны парад у гэты нялёгкі для краіны і яе грамадзянаў час. Дзяржава ў каго толькі можна просіць крэдытаў, не аддаўшы яшчэ мільярды долараў папярэдніх пазыкаў, узровень жыцця беларусаў імкліва падае, а ўлады недарэчна ладзяць дарагое мерапрыемства.
Ва ўмовах такога неабгрунтаванага і марнатраўнага шыкавання беларусы маюць поўнае маральнае права разам з ушанаваннем памяці загінулых за Беларусь, выказаць свой пратэст кіраўніцтву краіны, якое працягвае жыць не сродках і спавядае няхітры прынцып — залагодзіць народ відовішчамі.