Навіны Беларусь і Свет

«Мы ў глыбокім тупіку ў адносінах з Беларуссю»

«Мы ў глыбокім тупіку ў адносінах з Беларуссю»

3128 Праглядаў Варшава
Падзеі ў Паўночнай Афрыцы, да якіх была прыцягнутая ўвага ЕЗ на працягу апошнія шасці месяцаў, далі падставу ў постсавецкіх краінах сцвярджаць, што цікавасць у ЕЗ да іх знізілася. Але яны спадзяюцца, што Польшча паставіць «усходняе пытанне» на парадак дня, як толькі прыме старшынства.

Кропкай адліку стане саміт Усходняга партнёрства ў Варшаве ў верасні 2011 году.

На сённяшні момант у палітыцы Усходняга партнёрства ёсць шэраг пытанняў. Кіеў спяшаецца завяршыць падпісанне Дамовы аб асацыяцыі і свабодным гандлі з ЕЗ да канца году, падлашчваецца да Расіі і з’яўляецца найбольш складаным гульцом на «усходнім» фронце. Малдова, колішняя цытадэль камунізму, а цяпер адна з найбольш пра-дэмакратычных краінаў у рэгіёне, таксама спадзяецца на абнаўленне кантактаў з ЕЗ; але яна не мае шанцаў на ўступленне ў ЕЗ, пакуль не вырашыць праблему з Прыднястроўем. Арменія — карумпаваная краіна, з састарэлымі поглядамі і даўнішнімі канфліктамі з Азербайджанам і Турцыяй. Азербайджан самадзяржаўны, краіна знаходзіцца ў палоне нафтавай прамысловасці. Беларуссю кіруе «жалезная рука» Аляксандра Лукашэнкі. Дэмакратычныя свабоды ў Грузіі пакрыху знікаюць, піша паводле EUobserver «Еўрабеларусь».

Дэпутат Еўрапарламенту Яцэк Сарыюш-Вольскі лічыць, што «дэмакратыя ва Украіне знаходзіцца ў небяспецы». Украіна, Малдова і Грузія маюць жаданне ўступіць у Еўрапейскі звяз, але ім яшчэ трэба прайсці пэўны шлях да дэмакратыі. «І мы ў глыбокім тупіку ў адносінах з Беларуссю», — зазначае ён.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны