Навіны Навіны Беларусі

У Мінску пройдзе фестываль еўрапейскага кіно

У Мінску пройдзе фестываль еўрапейскага кіно

2689 Праглядаў Мінск
У аўторак 14 чэрвеня ў 18:30 у мінскім кінатэатры «Перамога» адкрыецца фестываль еўрапейскага кіно «Залатая дзесятка+». У яго рамках з 14 па 19 чэрвеня пройдуць бясплатныя паказы класічных еўрапейскіх кінастужак другой паловы дваццатага стагоддзя. Фестываль арганізаваны Прадстаўніцтвам Еўрапейскага Саюза сумесна з амбасадамі краін ЕС у Беларусі.

«Залатую дзесятку» — першыя дзесяць стужак праграмы — выбралі карыстальнікі партала TUT.BY праз галасаванне. Астатнія стужкі, кожная з якіх стала ў свой час агульнаеўрапейскай культурнай падзеяй, дапоўнілі праграму па ініцыятыве пасольстваў.

Госцем фестываля стане беларуская кінастужка «Дзікае паляванне караля Стаха», знятая ў 1979 годзе па матывах аднайменнага класічнага твора Уладзіміра Караткевіча.

Паказы прысвечаныя Дню Еўропы, які святкуюць у Еўрапейскім Саюзе 9 траўня. У гэты дзень у 1950 годзе Робер Шуман, міністр замежных спраў Францыі, прадставіў сваю гістарычную дэкларацыю, сваё бачанне пасляваеннай рэарганізацыі кантынента — пабудовы адзінай Еўропы як умовы міра і росквіту.

Прадстаўляем гледачам расклад паказаў:

14 чэрвеня (аўторак): 18:30 Адкрыццё; «Дзікае паляванне караля Стаха», Валерый Рубінчык (Беларусь, 1979)
21:00 «Мужчына і жанчына», Клод Лелуш (Францыя, 1966)
15 чэрвеня (серада): 18:30 «Восем з паловай», Федэрыка Феліні (Італія, 1963)
21:00 «Розенкранц і Гiльдэнстэрн мёртвыя», Том Стопард (Вялікабрытанія, 1990)
16 чэрвеня (чацвер): 18:30 «Хірасіма, каханне маё», Ален Рэнэ (Францыя-Японія, 1959)
21:00 «Двайное жыццё Веранікі», Кшыштаф Кеслёўскі (Польшча, 1991)
17 чэрвеня (пятніца): 18:30 «Шэпты і крыкі», Інгмар Бергман (Швецыя, 1972)
21:00 «Нож у вадзе», Раман Паланскі (Польшча, 1962)
18 чэрвеня (субота): 16:00 «Амаркорд», Федэрыка Феліні (Італія, 1973)
18:30 «Лола», Райнер Вернер Фасбіндар (Германія, 1981)
21:00 «Цягнікі пад пільным назіраннем», Іржы Менцель (Чэхія, 1966)
19 чэрвеня (нядзеля): 18:30 Закрыццё; «Мяжа 1918», Лаўры Торханен (Фінляндыя-Расія, 2007)
21:00 «Палёт над Літвой», Аудрус Стоніс, Арунас Матэліс (Літва, 2000)
«Авантурысты», Бела Пацолай (Венгрыя, 2008)

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны