Навіны Навіны Руху

У Гомельскай вобласці плануецца стварыць дзесяць лакальных структур Руху «За Свабоду»

У Гомельскай вобласці плануецца стварыць дзесяць лакальных структур Руху «За Свабоду»

3950 Праглядаў
У мінулыя выхадныя былі заснаваныя мясцовыя арганізацыі Руху «За Свабоду» ў Гомельскім і Добрушскім раёнах.

Арганізацыйныя сходы новых аддзяленняў арганізацыі адбыліся ў суботу, 4 чэрвеня.

Кіраўніком Добрушскай раённай філіі Руху абраны актывіст арганізацыі, ліквідатар наступстваў аварыі на ЧЭАС Адам Варанец. Лідарам арганізацыі Гомельскага раёна стала педагог Таццяна Жулега.

Як паведаміў абласны кіраўнік Руху «За Свабоду» Пётр Кузняцоў, актывісты арганізацыі ёсць таксама ў Жлобінскім, Мазырскім, Веткаўскім, Калінкавіцкім, Жыткавіцкім, Петрыкаўскім, Рэчыцкім і Светлагорскім раёнах. У бліжэйшыя дні ўстаноўчыя сходы пройдуць і там. А ў ліпені плануецца правесці абласны сход арганізацыі.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны