Навіны Навіны Руху

Прыхільнік Руху хоча разабрацца, хто абмяжоўвае доступ у інтэрнэт

Прыхільнік Руху хоча разабрацца, хто абмяжоўвае доступ у інтэрнэт

3299 Праглядаў Барысаў
Барысаўскі праваабаронца Алег Мацкевіч спадзеяцца з дапамогай суда высветліць, чаму ЗАТ «БеСТ» блакуе доступ да апазіцыйных сайтаў

У другой палове траўня стала вядома, што 3G life нібыта заблакаваў доступ да сайтаў prokopovi.ch і charter97.org, а таксама да сайта «Беларускі партызан». Барысаўскі праваабаронца Алег Мацкевіч вырашыў накіраваць асабісты зварот у ЗАТ «БеСТ», каб, так бы мовіць, з першых вуснаў высветліць прычыны блакавання.

Начальніца ўпраўлення абаненцкай службы спадарыня Чайкоўская пакручастай мовай паспрабавала пераканаць Алега Мацкевіча ў тым, што доступ да згаданых сайтаў блакуюць ніяк не яны, бо «аператар абавязуецца аказваць паслугі сувязі ў адпаведнасці з абраным абанентам тарыфным планам», а нехта іншы.

Мабыць, дзеля празрыстага намёку і зроблена досыць падрабязная спасылка на ўказ Лукашэнкі ад 01.02.2010 г. № 60 «Аб мерах па ўдаскаленні выкарыстання нацыянальнага сегмента сеткі інтэрнэт», дзе гаворыцца пра абмежаванне доступу да рэсурсаў з інфармацыяй парнаграфічнага характару, а таксама тых, якія прапагандуюць гвалт, жорсткасць і іншыя забароненыя заканадаўствам дзеянні.

Незадаволены адказам актывіст вырашыў падрыхтаваць заяву ў суд на ЗАТ «БеСТ» і ўжо там высветліць адкуль «растуць ногі».

Паводле Barysau.belarda.org

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны