Навіны Навіны Руху

КДБ вярнуў актывістам няспраўную тэхніку

КДБ вярнуў актывістам няспраўную тэхніку

4467 Праглядаў Гомель
30 мая гомельскія апазіцыянеры наведалі ўпраўленне КДБ, каб вярнуць канфіскаваны ў іх падчас вобыску ў студзені 2011 года капір. Два тыдні таму актывісты забіралі ва ўпраўленні камп’ютары і тэхніку, канфіскаваныя падчас вобыскаў, і аказалася, што капір знаходзіцца ў няспраўным стане.

«Мы адмовіліся яго забраць і прапанавалі спецслужбам адрамантаваць тэхніку. Сёння супрацоўнікі КДБ растлумачылі нам, што майстар, якога яны выклікалі, вынес вердыкт аб тым, што капір стары і рамонту не падлягае. Хаця ў нас яго забралі ў працоўным стане», — паведаміў БелаПАН актывіст Руху «За Свабоду» Уладзімір Кацора.

Паводле яго слоў, гаспадыня дома, у якім арандуе офіс абласная арганізацыя АГП, Зінаіда Шуміліна ў распісцы для КДБ адзначыла, што капір вярнулі ў няспраўным стане. Кацору вярнулі і камп’ютарную мыш, якой не апынулася 16 мая на месцы. «Адзін з супрацоўнікаў КДБ узяў яе на час пакарыстацца свайму сыну, так мне і растлумачылі ў мінулы раз. Цяпер вярнулі і мыш», — дадаў актывіст.

Нагадаем, 10 камп’ютараў і ноўтбукаў былі канфіскаваныя падчас вобыскаў 6 і 26 студзеня ў офісе АГП і на кватэрах старшыні абласной арганізацыі АГП Васіля Палякова і праваабаронцы Леаніда Судаленкі. Свае дзеянні супрацоўнікі КДБ растлумачылі тым, што камп’ютары могуць быць рэчавымі доказамі па крымінальнай справе 19 снежня.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
  • #18 03.12.2015 01:11 @ Р-Ц К-К

    Кали вы не здольныя давесьци гэтую справу да крыминальнай и далей да мижнародных инстанцый,то вы--- неадэкватная апазицыя не заслугоуваючая уваги...

Апошнія навіны