Навіны Навіны Беларусі

Кампанія «За справядлівыя выбары» стала аб’яднаннем

Кампанія «За справядлівыя выбары» стала аб’яднаннем

3496 Праглядаў
Грамадскае аб’яднанне «За справядлівыя выбары» было створана 29 мая 2011 года ў Мінску. На арганізацыйным сходзе сустаршынямі аб’яднання былі абраныя старшыня Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» Сяргей Калякін і намеснік старшыні Руху «За свабоду» Віктар Карняенка.

Нагадаем, кампанія «За справядлівыя выбары» праходзіла падчас прэзідэнцкіх выбараў 2010 года ў Беларусі. Назіральнікі ў межах кампаніі зафіксавалі шматлікія парушэнні ў ходзе выбарчага працэсу.

Як расказаў Віктар Карнеенка, «неабходнасць такой арганізацыі тлумачыцца ўмовамі, у якіх у Рэспубліцы Беларусь праходзяць выбары». «Наогул стварэнне якой-небудзь грамадскай арганізацыі — гэта рэфлексія грамадства на праблему. Паколькі ў нас праблема — недэмакратычныя, несправядлівыя выбары — і створана гэтая арганізацыя», — кажа палітык.

Паводле яго слоў, у дэмакратычнай краіне стварэнне такой арганізацыі — нонсэнс, бо там людзі давяраюць уладзе. Ён перакананы, што рэгістрацыя дазволіць арганізацыі цалкам легалізаваць сваю дзейнасць. Акрамя гэтага, маючы юрыдычны статус, можна будзе больш эфектыўна працаваць.

«За нядоўгую сваю дзейнасць мы назапасілі значны вопыт работы. Мы назапасілі вялікі патэнцыял. У нас ёсць навучаныя людзі, якія ўжо сёння могуць праводзіць выбарчыя кампаніі — свабодныя і дэмакратычныя», — распавёў Віктар Карнеенка Udf.by.

Зрэшты, кіраўніцтва арганізацыі не мае ілюзій наконт рэгістрацыі аб’яднання: «Улада, якая фальсіфікуе выбары, наўрад ці зацікаўлены ў такой арганізацыі. Разам з тым, мы выкарыстоўваем сваё канстытуцыйнае права на аб’яднанне».

Па словах В.Карняенкі, «сёння любы з членаў Савета нашай арганізацыі можа ўзначаліць Цэнтрвыбаркам і праводзіць выбары так, каб ні ў каго не было прэтэнзій да самога выбарчым працэсу і падліку галасоў».

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны