Навіны Навіны Руху

19 чэрвеня ўшануюць лаўрэата прэміі «За свабоду думкі»

19 чэрвеня ўшануюць лаўрэата прэміі «За свабоду думкі»

4200 Праглядаў Бычкі
Паводле арганізатараў, уганараванне традыцыйна пройдзе на радзіме Васіля Быкава ў вёсцы Бычкі Віцебскай вобласці, а сярод магчымых пераможцаў Валер Мазынскі, Генадзь Бураўкін, Ніл Гілевіч, Уладзімір Някляеў.

Па словах сябра аргкамітэту імпрэзы Аляксея Кавальца, пераможцу па традыцыі супольна вызначаць папярэднія лаўрэаты.

— У нас лаўрэаты абвяшчаюцца толькі ў дзень уручэння прэміі. Імёны загадзя ніхто не ведае, нават сам лаўрэат. Кандыдатур у нас хапае, у нас вельмі шмат паважаных людзей, гэта і Мазынскі, і Законнікаў, і Гілевіч, і Бураўкін. Я думаю, што былыя лаўрэаты будуць сазванівацца і кожны сваё прозвішча будзе называць. Хто больш набярэ, той і перамог. Арганізацыя — як заўсёды, толькі ў гэтым годзе мы хочам наладзіць імпрэзу больш шырока, больш запрасіць гасцей.

Прэмія «За свабоду думкі» заснавана была экс-кандыдатам у прэзідэнты Беларусі Аляксандрам Мілінкевічам у 2007 годзе пасля атрымання аднаіменнай узнагароды Еўрапейскага парламенту. Лаўрэатамі беларускай прэміі за 4 гады ўжо сталі мастак Алесь Пушкін, палітык Павел Севярынец, пісьменнік Уладзімір Арлоў, паэт Рыгор Барадулін і краязнаўца Ада Райчонак.

Паводле Радыё Рацыя.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Прэмія «За свабоду думкі» імя Быкава

Апошнія навіны