Навіны Навіны Руху

Міліцыя пацвердзіла актуальнасць кампаніі «Народная праграма»

Міліцыя пацвердзіла актуальнасць кампаніі «Народная праграма»

5224 праглядаў
Сімптаматычным скандалам быў аздоблены круглы стол на тэму рэфармавання міліцыі ў межах кампаніі «Народная праграма», якую ініцыяваў Рух «За Свабоду».

Міжнародны круглы стол «Пытанне рэформы сістэмы МУС: вопыт суседзяў і выклікі для Беларусі», які быў арганізаваны на мінскай сядзібе Партыі БНФ 28 траўня, паспрабавалі сарваць якраз правахоўнікі. Маўляў, паступіла тэлефанаванне з паведамленнем аб бойцы ў памяшканні.

У выніку былі затрыманыя экс-міністр працы Беларусі, а цяпер сацыёлаг Аляксандр Сасноў, кіраўнік Беларускага Хельсінкскага камітэта Алег Гулак, прадстаўнік камітэта дапамогі рэпрэсаваным «Салідарнасць» Людміла Ісакава, а таксама замежцы. Сярод іх — трое грамадзян Украіны Ала Благая, Вадзім Півавараў, Алег Мартыненка і грамадзянка Расіі з відам на жыхарства ў Польшчы, прадстаўнік Польскага Хельсінкскага фонду Вольга Саламатава. Праз нейкі час іх адпусцілі з пастарунку. Круглы стол адбыўся.

Тэма круглага стала аказался актуальнай — гэта лішнім разам праілюстраваў інцыдэнт.

Дарадца старшыні Руху «За Свабоду» Алесь Лагвінец, які быў удзельнікам круглага стала і відавочцам спробы яго сарваць, у інтэрв’ю Pyx.by падзяліўся ўражаннем, што ўчастковы ў форме прыйшоў для прыкрыцця: «Астатнія былі, як можна меркаваць па іхнім выглядзе, з адной вельмі замбаванай і чалавеканенавісніцкай структуры».

Каардынатар «Народнай праграмы», намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч пажартаваў, што мерапрыемства ў выніку атрымалася навукова-практычным.

«Замест таго, каб прыйсці і ўзяць удзел у круглым стале, яны паказалі тое, што ўмеюць, і такім чынам пацвердзілі актуальнасць і важнасць праблемы рэфармавання правахоўных органаў», — кажа Губарэвіч.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Народная праграма

Апошнія навіны