Навіны Беларусь і Свет

ЕС асуджае разгром у Беларусі апазіцыі, грамадзянскай супольнасці і незалежных СМІ

ЕС асуджае разгром у Беларусі апазіцыі, грамадзянскай супольнасці і незалежных СМІ

3212 Праглядаў
Кэтрын Эштан, вярхоўны прадстаўнік Еўрапейскага саюза па замежных справах і палітыцы бяспекі, у адмысловай заяве пасля вынясення жорсткіх прысудаў экс-кандыдатам у прэзідэнты Міколу Статкевічу і Дзмітрыю Усу заклікала беларускія ўлады спыніць кампанію, скіраваную на разгром палітычнай апазіцыі, грамадзянскай супольнасці і незалежных СМІ.

«Я вельмі шкадую з нагоды вынясення жорсткіх прысудаў былым кандыдатам на пасаду прэзідэнта Мікалаю Статкевічу і Дзмітрыю Усу. Гэтыя палітычна матываваныя прысуды — яшчэ адзін крок назад у сітуацыі з захаваннем правоў чалавека, вяршэнства права і дэмакратычных прынцыпаў у Беларусі», — цытуе заяву Кэтрын Эштан Прадстаўніцтва Еўрасаюза ў Беларусі.

«Я заклікаю Беларусь спыніць кампанію, якая працягваецца і якая скіраваная на разгром палітычнай апазіцыі, грамадзянскай супольнасці і незалежных СМІ. Я лічу непрымальнай наяўнасць палітычных зняволеных у сэрцы Еўропы ў дваццаць першым стагоддзі і заклікаю іх неадкладна вызваліць і рэабілітаваць», — адзначыла вярхоўны прадстаўнік ЕС.

З заявай выступіў і прэзідэнт Еўрапарламента Ежы Бузэк:

«Гэтых апазіцыйных лідараў трэба падтрымліваць, а не асуджаць. Яны выступалі за вольную і дэмакратычную Беларусь, супраць Беларусі, дзе ўлада ўтрымліваецца ў руках аднаго чалавека і яго рэжыму. Мы заклікаем да неадкладнага і безумоўнага вызвалення ўсіх палітычных зняволеных і вязняў сумлення. Еўрапейскі паралмент заўжды стаіць на баку беларускага народа».

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны