Навіны Навіны Руху

Губарэвіч: Новыя жорсткія прысуды набліжаюць эканамічныя санкцыі

Губарэвіч: Новыя жорсткія прысуды набліжаюць эканамічныя санкцыі

3431 прагляд
Намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч лічыць, што прысуды, вынесеныя 26 траўня экс-кандыдатам Мікалаю Статкевічу і Дзмітрыю Усу, а таксама іншым актывістам апазіцыі могуць прывесці да новых санкцый з боку Захаду

«Я думаю, што працяг нагнятання сітуацыі, працяг вынясення жорсткіх прысудаў, набліжае вынясенне эканамічных санкцый», — сказаў ён.

«Цяжка рабіць нейкія прагнозы, але тое, што Беларусь не атрымае эканамічнай дапамогі падчас крызісу, які ахапіў усю фінансавую і эканамічную сістэму, — ужо дастаткова моцны ўдар па эканоміцы Беларусі», — адзначыў Юрась Губарэві, у інтэрв’ю Тэлеграфу.

«Рэакцыя Захаду на дадзеныя прысуды можа быць толькі адназначнай. Гэта абсалютная непрыманне таго, што адбываецца ў Беларусі. Сваю пазіцыю ўжо пацвердзілі апазіцыйныя сілы, а таксама прадстаўнікі заходніх дэмакратычных краін. Яны асуджаюць дадзеныя прысуды. Я думаю, што ніякай карысці ў развіцці адносін Беларусі, а тым больш кіраўніцтва, што прадстаўляе яе сёння, прысуды не прынясуць», — лічыць палітык.

«Відавочна, што прадоўжана далейшая лінія, што ўсе заявы Лукашэнкі аб магчымым вызваленні палітзняволеных або змякчэнні прысудаў апынуліся блефам. Захавалася практыка папярэдніх судоў, калі пракурор просіць большы тэрмін, а суддзя ў выніку дае трохі меншы, але, тым не менш, гэта досыць жорсткае і абсалютна неапраўданае пакаранне», — лічыць намеснік старшыні Руху «За Свабоду».

«Калі б у цяперашняга кіраўніцтва было бачнае жаданне рухацца ў бок дэмакратыі, выконваць свае абяцанні па вызваленні ўсіх палітвязняў, то мог бы развівацца дыялог. Ва ўмовах сённяшніх судовых прысудаў, хутчэй за ўсё, такі шлях перад Беларуссю не будзе адчынены», — падкрэсліў Юрась Губарэвіч.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны