Навіны Навіны Беларусі

Супернікі Лукашэнкі атрымалі жорсткія прысуды

Супернікі Лукашэнкі атрымалі жорсткія прысуды

2557 Праглядаў
Суд Ленінскага раёна Мінска прыгаварыў экс-кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча да шасці гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, былога кандыдата ў прэзідэнты Дзмітрыя Уса — да пяці з паловай гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Прыгаворы абвясціла 26 мая суддзя Людміла Грачова.

Грамадзяне, якія праходзяць з экс-кандыдатамі па адной справе, прыгавораныя:

Аляксандр Класкоўскі — да пяці гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму;

Арцём Грыбкоў — да чатырох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з прымусовым лячэннем ад алкагалізму;

Аляксандр Квяткевіч — да трох з паловай гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму;

Дзмітрый Буланаў — да трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму;

Андрэй Пазняк — да двух гадоў абмежавання волі без накіравання ў калонію.

Дзяржабвінаваўца Кірыла Чубкавец прасіў суд прыгаварыць Статкевіча да васьмі гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, Уса — да сямі гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, Класкоўскага (па сукупнасці злачынстваў) — да васьмі з паловай гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, Квяткевіча, Буланава, Пазняка і Грыбкова — да чатырох гадоў.

Суд устанавіў, што былыя кандыдаты ў прэзідэнты Мікола Статкевіч і Дзмітрый Ус рыхтавалі масавыя беспарадкі, неаднаразова абмяркоўвалі гэтую тэму, што Ус збіраў звесткі аб дыслакацыі падраздзяленняў міліцыі на Кастрычніцкай плошчы і каля Адміністрацыі прэзідэнта і перадаваў іх Статкевічу. Суддзя таксама заявіла, што Статкевіч і Ус узначальвалі «натоўп, які бясчынстваваў», падчас шэсця па праспекце Незалежнасці, перадае БелаПАН.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны