Навіны Навіны Руху

Рух «За Свабоду» ратыфікаваў працэдуру вызначэння адзінага кандыдата

Рух «За Свабоду» ратыфікаваў працэдуру вызначэння адзінага кандыдата

3237 Праглядаў Мінск
Рашэнне прынятае на чарговым паседжанні Рады арганізацыі, якое адбылося 8 червеня.

На паседжанні разглядаліся пытанні аб удзеле ў прэзідэнцкіх выбарах, прыняцці новых сябраў у арганізацыю і каардынацыі рэгіянальнай дзейнасці.

Аб прапанаваных працэдурах вылучэння адзінага кандыдата, якія разглядаліся на апошнім паседжанні БНБ, распавёў намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч. Як вядома, за аснову была прынятая працэдура, прапанаваная Партыяй БНФ. Паводле яе, у рэгіёнах ствараюцца калегіі выбарцаў (па 10 чалавек ад кожнага суб’етка БНБ, што выстаўляе свайго кандыдата), якія ацэньваюць кандыдата па трохбальнай шкале з пункту гледжання шэрагу крытэрыяў.

Паседжанне Рады ў цэлым ратыфікавала працэдуру вылучэння адзінага кандыдата ад БНБ, прапанаваную Партыяй БНФ. Паводле Юрася Губарэвіча, бліжэйшым часам працэдура можа быць ратыфікаваная кіруючымі органамі іншых арганізацый.

Рада прапанавала завяршыць працэдуру вылучэння адзінага кандыдата ад БНБ да 1 ліпеня і распачаць фарміраванне штаба. Прысутныя на паседжанні падтрымалі меркаванне, што для зладжанай, эфектыўнай працы падчас палітычнай кампаніі штаб мусіць фарміраваць вызначаны паводле працэдуры БНБ адзіны кандыдат.

Намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Віктар Карнеенка ў сваім выступе казаў пра неабходнасць працягваць пошук структураў, якія згодныя падтрымаць адзінага кандыдата ад БНБ. Ня яго думку, сярод верагодных саюзнікаў знаходзяцца Партыя Свабоды і Прагрэсу і Партыя «Зялёных», а таксама шэраг моладзевых і грамадскіх арганізацый.

Паводле Рады Руху «За Свабоду», дакладнае выкананне працэдуры вызначэння адзінага неабходна, каб улічыць інтарэсы суб’ектаў БНБ, захаваць моц і адзінства Блоку. Да таго ж, працэдура легітымізуе кандыдата ад правых праеўрапейскіх сілаў у вачах выбаршчыкаў, бо людзі зараз чакаюць адзінага.

На паседжанні Рады ў склад Руху «За Свабоду» прынята адзінаццаць новых сябраў, а таксама разгледжана пытанне пра каардынацыю дзейнасці Руху ў Магілёўскай і Гродзенскай вобласці. Па прапанове Віталя Васількова, каардынатарам Магілёўскай вобласці прызначаны Алесь Сілкоў.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны