Навіны Навіны Руху

Актывісты спрабуюць выратаваць касцёл у Зэмбіне

Актывісты спрабуюць выратаваць касцёл у Зэмбіне

5289 Праглядаў Зембін
Прадстаўнік праваабарончага цэнтра «Вясна» Алег Мацкевіч і сябра Руху «За Свабоду» Сяргей Салаш звярнуліся ў пракуратуру Барысаўскага раёна, каб праверыць законнасць рэкамендацыі мясцовых начальнікаў пазбавіць будынак статуса помніка.

У звароце адзначаецца, што «20 траўня 2011 г. на сайце грамадскага аб’яднання „Беларускае дабраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры“ з’явіўся артыкул „Законнае“ знішчэнне помнікаў. Зембінскі касцёл у небяспецы».

Размова ў артыкуле вядзецца пра небяспечны стан помніка архітэктуры і культуры канца 18 — пачатку 19 стагоддзяў Зембінскі касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. Паведамляецца, што помнік знаходзіцца ў складаным стане — адсутнічае дах, зруйнаваны скляпенчатыя перакрыцці. Таксама Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры зазначае, што «касцёл даследавалі і рэкамендавалі пазбавіць яго статуса помніка і ў далейшым зруйнаваць галоўны інжынер КУП „Інстытут „Барысаўпраект“ Місіюк А.І., галоўны архітэктар Барысаўскага раёна Самцэвіч С.І., дырэктар ІСКУП „УКБ-Барысаў“ Бусел А.В. А акт так званага абследавання зацвярджаў старшыня Барысаўскага райвыканкама У.Мірановіч“. Усё гэта, на думку аўтара артыкула, парушае арт. 37 Закона „Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь“ ад 09 студзеня 2006 г., які гаворыць, што работы, ў тым ліку і даследчыя, на аб’екце гісторыка-культурнай каштоўнасці павінны выконвацца толькі з пісьмовага дазволу Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, а праводзіць натурныя і архіўна-бібліяграфічныя даследаванні павінны асобы, надзеленыя правам на выкананне вышэйназваных прац, як прадугледжана арт. 40 Закона „Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь“.

У адпаведнасці з арт. 4, 27 Закона „Аб пракуратуры Рэспублікі Беларусь“, арт. 40 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, арт. 4 Закона Рэспублікі Беларусь „Аб зваротах грамадзян“ просім прыняць захады пракурорскага рэагавання на паведамленне аб парушэнні заканадаўства».

Паводле barysau.belarda.org.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
  • #467 20.02.2017 12:06 @ литвинчик

    С жалостью и беспокойством проезжая в Зембине смотрел на разрушенный Кастел с девой на фронтоне и аистами выше.

    То что делали и делают нынешние власти и в частности решение о сносе Кастела совершенно не допустимы.

    Разрушительное движение системы во главе большевистского партийно коммунистического наследия необходимо прекратить, осудить и забыть как страшный сон для нашей страны. Подобрать к руководству граждан своей страны относящихся с мудростью, уважением и сохранением великой архитектуры человечества.

Апошнія навіны