Навіны Навіны Руху

Адбыўся чарговы сход мінскіх актывістаў Руху

Адбыўся чарговы сход мінскіх актывістаў Руху

5089 Праглядаў Мінск
Удзельнікі мерапрыемства, якое адбылося 23 траўня, абмеркавалі палітычную сітуацыю ў краіне, планы на будучую дзейнасць, а таксама абралі дэлегатаў на ўстаноўчую канферэнцыю.

На другім сходзе (першы прайшоў 18 траўня) прысутнічалі дваццаць два мінскія актывісты Руху «За Свабоду». Такая колькасць удзельнікаў дазволіла вылучыць яшчэ сем дэлегатаў на ўстаноўчую канферэнцыю па стварэнні гарадской структуры арганізацыі, што мае адбыцца ў чэрвені.

Сярод дэлегатаў, абраных 23 траўня, — старшыня Таварыства аховы помнікаў Антон Астаповіч, старшыня аб’яднання «Наша пакаленне» Таццяна Зялко, эканаміст Зміцер Бабіцкі, актывісты Алесь Чарняковіч, Даша Слабчанка, Дзяніс Кароль, Зміцер Салошкін.

Каардынатар Руху «За Свабоду» па Мінску Юрась Меляшкевіч выступіў са справаздачай дзейнасці арганізацыі за апошнія гады.

Дарадца старшыні Руху «За Свабоду» Алесь Лагвінец выступіў з дакладам пра агульнапалітычную сітуацыю, узаемадачыненні Беларусі і ЕЗ на фоне прысудаў па 19 снежня, пра планы арганізацыі на бліжэйшы час (стварэнне Народнага універсітэта, Летняй школы, сеткі Еўрапейскіх клубаў у рэгіёнах, падтрымка ініцыятывы «Без візы»).

Плануецца правесці яшчэ два сходы па вылучэнні дэлегатаў. Бліжэйшы з іх — у наступны панядзелак, 30 траўня.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны