Навіны Навіны Руху

Праблема аўтамытаў патрапіць у перадвыбарчую праграму Мілінкевіча

Праблема аўтамытаў патрапіць у перадвыбарчую праграму Мілінкевіча

2859 Праглядаў Мінск
Беларускія ўлады недаравальна задоўга працягваюць трымаць у падвешаным стане уладальнікаў аўтамабіляў, заявіў лідэр Руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч.

«Дасюль невядома, што будзе далей з мытамі на ўвоз машын для фізічных асобаў. Ці то зраўняюцца яны з расейскімі, ці то не. Спачатку планавалася, што тарыфы ўніфікуюца з 1 ліпеня, затым праз нафтавыя спрэчкі мытня паведаміла, што захаваюцца старыя стаўкі. Паведамілі пра падрыхтаваны пратакол часовых выняткаў з рэжыму адзінай мытнай прасторы тавараў, што ўвозяцца фізасобамі. Нібыта дамовіліся, што нічога не зменіцца да 2012 года. Але гэта на экспертным узроўні. Тут Лукашэнка з Мядзведзевым дамаўляюцца абмеркаваць кампрамісныя варыянты вырашэння праблемаў Мытнага саюза... Наш народ ператварыўся ў закладніка і цярпіць ад гандлёвых войнаў і гульняў», — кажа Аляксандр Мілінкевіч.

«Гэта вельмі адчувальнае пытанне для амаль усіх беларускіх сем’яў. Людзі хочуць хаця б простай пэўнасці: што будзе... Якая ж тут дзяржава для народа?! Людзі то мітусяцца, то вычэкваюць. Праз вялікую палітыку, камбінацыі і амбіцыі народ не мусіць пакутваць», — заявіў Аляксандр Мілінкевіч прэс-службе руху «За свабоду».

Па словах Мілінкевіча, гэтая актуальная праблема абавязкова знойдзе адлюстраванне ў ягонай перадвыбарчай праграме. Апрача таго, старшыня Руху «За Свабоду» заявіў, што падтрымлівае ініцыятыву Партыі БНФ аб правядзенні аўтарэферэндума.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны