Навіны Беларусь і Свет

Еўрасаюз прыняў рашэнне пра дадатковыя санкцыі ў дачыненні да Беларусі

Еўрасаюз прыняў рашэнне пра дадатковыя санкцыі ў дачыненні да Беларусі

3063 праглядаў
Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Чэхіі Карэл Шварцэнберг заявіў, што з’яўляецца праціўнікам эканамічных санкцый у дачыненні да Беларусі пасля падзей, звязаных з прэзідэнцкімі выбарамі ў нашай краіне.

«Я прылічаю сябе да прыхільнікаў пункту гледжання, які заключаецца ў тым, што эканамічныя санкцыі могуць нанесці шкоду шараговым грамадзянам Беларусі», — сказаў Шварцэнберг на прэс-канферэнцыі ў Маскве ў пятніцу.

Ён нагадаў, што ў дачыненні да Беларусі з боку ЕС будуць уведзеныя санкцыі. «Гэта рашэнне ўжо прынята, і яно сур’ёзнае», — сказаў ён.

«Ёсць прадстаўнікі некаторых краін, якія лічаць, што трэба ўводзіць гэтыя санкцыі так, каб яны былі эканамічнымі і тычыліся большай колькасці сфераў грамадства», — сказаў, як перадае «Інтэрфакс», кіраўнік МЗС Чэхіі.

«Я лічу, што санкцыі павінны датычыцца толькі прадстаўнікоў рэжыму. Яны павінны быць строгімі і павінны тычыцца ў цэлым ўсёй улады. У прыватнасці, паліцыянтаў, якія б’юць людзей, суддзяў, якія іх судзяць, і тых, хто парушае правы на ўсіх узроўнях», — заявіў Шварцэнберг.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны