Навіны Навіны Руху

Мілінкевіч: Замест перамоваў з апазіцыяй ўлада раздае палітычныя прысуды

Мілінкевіч: Замест перамоваў з апазіцыяй ўлада раздае палітычныя прысуды

2951 прагляд
«Улада павінна разумець, што палітычнымі прысудамі не выратуе краіну», — заявіў 18 мая журналістам у Мінску Аляксандр Мілінкевіч, каментуючы запытаныя пракурорамі тэрміны пакарання Уладзіміру Някляеву, Віталю Рымашэўскаму і сябрам іх каманд, а таже Мікалаю Статкевічу і Дзмітрыю Усу.

Нагадаем, апошнім дзяржабвінаваўца Кірыла Чубкавец папрасіў даць адпаведна восем і сем гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Мілінкевіч лічыць, што ўладам трэба садзіцца за стол перамоваў з апазіцыяй, каб ратаваць краіну: «Яна ж робіць усё наадварот, але палітычныя прысуды ніколі не вырашалі лёс краіны, а, наадварот, заганялі яе ў тупік».

Ён адзначыў, што сённяшнімі палітычнымі працэсамі ўлада імкнецца ўзмацніць свой уплыў на грамадства. «Аднак, лічу, яна толькі гэты ўплыў страціць. Сёння пракурор і суддзя сядзелі, апусціўшы галаву, бо разумелі рэальнае становішча рэчаў у краіне», — сказаў Мілінкевіч.

Гаворачы аб пагражальных вялікіх тэрмінах заключэння Статкевічу і Усу, Мілінкевіч адзначыў, што такім чынам улада пасылае паведамленне пэўным сацыяльным групам аб тым, што з імі можа адбыцца. //БелаПАН

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны