Навіны Навіны Руху

«На тыдні» з Аляксандрам Мілінкевічам: Улада праз суды пасылае грамадству папярэджанні

«На тыдні» з Аляксандрам Мілінкевічам: Улада праз суды пасылае грамадству папярэджанні

3307 Праглядаў
Лідар Руху «За Свабоду» вызначае на Pyx.by, на ягоны погляд, самыя значныя падзеі прамінулага тыдня, якія тычацца Беларусі. Па адной са знакамі «плюс» і «мінус».

Пазітыў

Слуханні па Беларусі ў літоўскім парламенце. Гэта была вельмі важная рабочая канферэнцыя, якая прайшла на высокім узроўні. Яе з уступным словам адкрываў міністр замежных спраў Літвы. Вельмі важна, што нашыя суседзі не абыякавыя да сітуацыі ў Беларусі, бо менавіта яны маюць найбольшую магчымасць паўплываць на яе.

Удзельнікі канферэнцыі абмяркоўвалі пытанне выпрацоўкі агульнай знешнепалітычнай пазіцыі ЕЗ і ЗША адносна Беларусі, падрабязна разглядалі цяперашнюю эканамічную і палітычную сітуацыю ў нашай краіне, шукалі шляхі ўплыву на беларускае кіраўніцтва з мэтай вызвалення палітвязняў, а таксама планавалі ўзроўні ўзаемадачыненняў з афіцыйным Мінскам на наступным этапе.

Частка беларускай дэлегацыі выказвалася за рэвалюцыйны шлях, частка — за эвалюцыйны.

Калі казаць пра эканамічныя санкцыі, то да іх варта ставіцца асцярожна, пралічваць наступствы, каб яны не ўдарылі па простых людзях, не нашкодзілі іміджу апазіцыі і не скасавалі здабытак апошняга часу — значны рост праеўрапейскіх настрояў сярод беларусаў.

Негатыў

Ці не ў кожным судзе сталіцы — фарсавыя працэсы над апазіцыяй. Масавасць падсудных і ўжо асуджаных дадае змрочнасці агульнай атмасферы ў краіне. Гэта элемент закручвання гаек унутры краіны і выклік Захаду, які пашырае канфрантацыю.

Так, ёсць ужо і першы жорсткі безпадстаўны прысуд кандыдату ў прэзідэнты — Андрэю Саннікаву. Відавочна, што гэта не правасуддзе, а меседжы папярэджэння грамадству: праз Саннікава — наменклатуры, праз Статкевіча — афіцэрам, праз Уса — бізнэсу. Крок улева, крок управа ад «лініі партыі» — і з вамі будзе тое самае.

Між тым салідарнасць мацнее і пашыраецца. Заўважце: ніводны сведка ў судзе сярод звычайных грамадзян не ўзвёў віну на падсудных, ніхто з апазіцыянераў не напаклёпнічаў адзін на аднаго, хаця, па іх словах, гэтага дамагаліся органы.

Застрашанне — зброя слабых. Моцныя вядуць дыялог.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны