Навіны Навіны Беларусі

Першы «кандыдацкі» тэрмін

Першы «кандыдацкі» тэрмін

4545 Праглядаў Мінск
У судзе Партызанскага раёна Мінска ўвечары 14 траўня вынесены прысуд па справе «19 снежня» экс-кандыдату ў прэзідэнты Андрэю Саннікаву — 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Пракурор прасіў 7 гадоў пазбаўлення волі.

Алегу Гнедчыку прысудзілі 3,5 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму, Уладзіміру Яроменку, Іллю Васілевічу і Фёдару Мірзаянаву — 3 гады. Іх судзілі разам з Саннікавым.

Такім чынам, па справе аб масавых беспарадках у дзень выбараў прэзідэнта Беларусі 19 снежня 2010 года асуджана ўжо 25 чалавек.

12 траўня ў судзе Маскоўскага раёна Мінска на 3-3,5 гады калоніі строгага рэжыму засудзілі Дзмітрыя Дароніна, Сяргея Казакова, Віталя Мацукевіча, Яўгена Сакрэта, Уладзіміра Лобана і Алега Федаркевіча.

Да гэтага Аляксандр Атрошчанкаў быў пакараны чатырма гадамі турмы. Такія ж тэрміны атрымалі Васіль Парфянкоў, Алесь Кіркевіч і Павал Вінаградаў. Дзмітры Новік і актывіст Руху «За Свабоду» Мікіта Ліхавід пакараныя пазбаўленнем волі на тры з паловай гады. За ўдзел у акцыях пратэсту 19 снежня Зміцер Бандарэнка атрымаў 2 гады калоніі, Аляксандр Малчанаў, Зміцер Дрозд, Андрэй Пратасеня, Уладзімір Хамічэнка — па тры гады пазбаўлення волі. Дзмітры Медведзь пакараны трыма гадамі абмежавання волі. Грамадзяне Расіі Арцём Брэус і Іван Гапонаў прысуджаны да штрафаў у 3500 долараў.

Нагадаем што за дзень да Плошчы (18 снежня) былі затрыманыя моладзевыя актывісты Зміцер Дашкевіч і Эдуард Лобаў, якіх нібыта за вулічную бойку асудзілі да двух і чатырох гадоў калоніі адпаведна.

Людзі: Андрэй Саннікаў 57 Алег Гнедчык 4 Уладзімір Еременко 2 Ілля Васілевіч 4 Фёдар Мірзаянаў 4 Дзмітрый Даронін 5 Сяргей Казакоў 5 Віталь Мацукевіч 4 Яўген Сакрэт 4 Уладзімір Лобан 4 Алег Федаркевіч 4 Аляксандр Атрошчанкаў 11 Васіль Парфянкоў 9 Алесь Кіркевіч 11 Павел Вінаградаў 8 Зміцер Новік 5 Зміцер Бандарэнка 24 Аляксандр Малчанаў 8 Дзмітрый Дрозд 5 Андрэй Пратасеня 6 Зміцер Дашкевіч 33 Эдуард Лобаў 11
Тэгі: Справа «19 снежня» 96 Плошча 54 прысуды 115 суд 270 палітзняволеныя 197

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны