Навіны Навіны Беларусі

Асуджаных за Плошчу ўжо два дзясяткі

Асуджаных за Плошчу ўжо два дзясяткі

3209 Праглядаў
У Мінску сёння судзілі ажно 27 удзельнікаў Плошчы. Шасцёра атрымалі жорсктія прысуды — па 3-3,5 года калоніі строгага рэжыму. На такія тэрміны ў судзе Маскоўскага раёна Мінска засудзілі Дзмітрыя Дароніна, Сяргея Казакова, Віталя Мацукевіча, Яўгена Сакрэта, Уладзіміра Лобана і Алега Федаркевіча.

Судовыя працэсы праходзілі таксама ў судах Ленінскага, Партызанскага, Заводскага і Фрунзенскага раёнаў Мінска.

Суд Ленінскага раёна разглядае справы экс-кандыдатаў у прэзідэнты Міколы Статкевіча і Дзмітрыя Уса. Іх абвінавачваюць паводле ч.1 артыкула 293 Крымінальнага кодэкса («арганізацыя масавых беспарадкаў»). Аляксандру Класкоўскаму інкрымінуюць, акрамя ч.1 арт. 293, таксама арт. 369 («абраза прадстаўніка ўлады») і арт. 382 («самавольнае прысваенне звання ці ўлады службовай асобы») Крымінальнага кодэкса. У гэтым судзе таксама слухаюцца справы Андрэя Пазняка, Аляксандра Квяткевіча, Арцёма Грыбкова і Змітра Буланава (ч.2 арт. 293 КК — «удзел у масавых беспарадках»).

У судзе Партызанскага раёна слухаюцца справы былога кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава (ч.1 арт. 293 КК), а таксама актывістаў Іллі Васілевіча, Алега Гнедчыка, Фёдара Мірзаянава, Уладзіміра Яроменка. Падсудных вінавацяць паводле ч.2 арт. 293 КК.

Па справе «аб масавых беспарадках 19 снежня» праходзяць таксама Ірына Халіп, Павал Севярынец, Сяргей Марцэлеў. Суд над імі праходзіць у Заводскім раёне. Фігурантам справы інкрымінуюць ч.1 арт.342 КК — «арганізацыя і удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак».

Суд Фрунзенскага раёна працягвае слуханні па справе былых кандыдатаў у прэзідэнты Уладзіміра Някляева, Віталя Рымашэўскага, а таксама актывістаў іх каманд Андрэя Дзмітрыева, Аляксандра Фядуты, Насты Палажанкі і Сяргея Вазняка, якіх абвінавачваюць паводле ч.1 арт.342 КК.

Па справе аб масавых беспарадках у дзень выбараў прэзідэнта Беларусі 19 снежня 2010 года асуджана ўжо 20 чалавек. Дасюль Аляксандр Атрошчанкаў быў пакараны чатырма гадамі турмы. Такія ж тэрміны атрымалі Васіль Парфянкоў, Алесь Кіркевіч і Павал Вінаградаў. Дзмітры Новік і актывіст Руху «За Свабоду» Мікіта Ліхавід пакараныя пазбаўленнем волі на тры з паловай гады. За ўдзел у акцыях пратэсту 19 снежня Зміцер Бандарэнка атрымаў 2 гады калоніі, Аляксандр Малчанаў, Зміцер Дрозд, Андрэй Пратасеня, Уладзімір Хамічэнка — па тры гады пазбаўлення волі. Дзмітры Медведзь пакараны трыма гадамі абмежавання волі. Грамадзяне Расіі Арцём Брэус і Іван Гапонаў прысуджаны да штрафаў у 3500 долараў.

Нагадаем што за дзень да Плошчы (18 снежня) былі затрыманыя моладзевыя актывісты Зміцер Дашкевіч і Эдуард Лобаў, якіх нібыта за вулічную бойку асудзілі да двух і чатырох гадоў калоніі адпаведна.

Людзі: Дзмітрый Даронін 5 Сяргей Казакоў 5 Віталь Мацукевіч 4 Яўген Сакрэт 4 Уладзімір Лобан 4 Алег Федаркевіч 4 Андрэй Саннікаў 57 Ілля Васілевіч 4 Алег Гнедчык 4 Фёдар Мірзаянаў 4 Ірына Халіп 10 Таццяна Севярынец 14 Сяргей Марцэлеў 4 Аляксандр Фядута 20 Наста Палажанка 11 Сяргей Вазняк 17 Аляксандр Атрошчанкаў 11 Зміцер Дашкевіч 33 Эдуард Лобаў 11 Зміцер Бандарэнка 24 Аляксандр Малчанаў 8 Дзмітрый Дрозд 5 Уладзімір Хамічэнка 2
Тэгі: Плошча 54 Справа «19 снежня» 96

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны