Навіны Навіны Руху

Аляксандру Мілінкевічу не дазволілі выступіць на судзе па Плошчы ў якасці сведкі

Аляксандру Мілінкевічу не дазволілі выступіць на судзе па Плошчы ў якасці сведкі

3307 Праглядаў Мінск
Суддзя матывавала сваю адмову тым, што лідар Руху «За Свабоду» не быў 19 снежня на плошчы Незалежнасці.

Аляксандр Мілінкевіч меў намер выступіць сведкам з боку абароны тых абвінавачаных, справа якіх разглядаецца гэтымі днямі ў Фрунзенскім судзе Мінска (Някляеў, Фядута, Вазняк, Дзмітрыеў, Палажанка, Рымашэўскі).

«Я хацеў засведчыць, што арганізатары акцыі не мелі адзінай пазіцыі адносна сцэнару правядзення пратэстаў супраць фальшаванняў на прэзідэнцкіх выбарах 19 снежня. Частка пратэстоўцаў мела намер ладзіць акцыю на Кастрычніцкай плошчы, частка — на плошчы Незалежнасці, хтосьці меў намер ісці пратэставаць у бок рэзідэнцыі. Людзі былі настроеныя мірна. У кандыдатаў былі розныя стратэгіі, і абвінавачванне ў змове, як і ў арганізацыі масавых беспарадкаў, не мае ніякіх падставаў», — распавёў Аляксандр Мілінкевіч.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны