Навіны Навіны Руху

Актывісту інкрымінуюць злачынства?

Актывісту інкрымінуюць злачынства?

3167 Праглядаў Клецк
Сяргея Панамарова выклікаюць у пракуратру Клецкага раёну ў якасці падазраванага па крымінальнай справе.

Актывіст Руху «За Свабоду» атрымаў позву, згодна з якой ён мусіць з’явіцца 9 чэрвеня а 9 гадзіне ў Клецкую пракуратуру да следчага па асоба важных справах сп. Азарэвіч. У позве не было пазначана, у якасці каго выклікаюць актывіста, таму ён адмовіўся яе падпісваць.

Праз некаторы час Сяргею Панамарову прынеслі новую позву. У ёй напісана, што актывіст выклікаецца ў якасці падазраванага па крымінальнай справе № 10026000040.

— Я зараз магу толькі здагадвацца пра існыя прычыны гэтага выкліку. У позве не пазначана ні сутнасці крымінальнай справы, ні артыкула, які мне інкрымінуюць. Хутчэй за ўсё мяне пераследуюць за напісанне матэрыялаў на інтэрнэт-сайты і ў бюлетень «Бойкі Клецк», — кажа Сяргей Панамароў.

Як пазней стала вядома рэдакцыі сайта, Сяргея Панамарова хочуць прыцягнуць да адказнасці паводле артыкула 369 КК РБ («Абраза прадстаўніка ўлады»).

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны