Навіны Навіны Руху

У Мінску адбылося паседжанне Рады Руху «За Свабоду»

У Мінску адбылося паседжанне Рады Руху «За Свабоду»

4718 Праглядаў Мінск
Сябры Рады абмеркавалі пытанне пра ўдзел Руху «За Свабоду» у выбарах у Палату прадстаўнікоў, а таксама заслухалі паведамленне намесніка старшыні арганізацыі пра яе бягучую дзейнасць.

У паседжанні прынялі удзел 16 сябраў Рады: Аляксандр Мілінкевіч, Віктар Карнеенка, Іна Кулей, Сяргей Салаш, Аляксей Кавалец, Галіна Скараход, Пётр Кузняцоў, Алесь Сілкоў, Леанід Гаравы, Віталь Васількоў , Рыгор Кастусёў, Юрась Губарэвіч і іншыя.

Віктар Карнеенка прапанаваў на разгляд праект Пагаднення «Аб умовах удзелу дэмакратычных сілаў Беларусі ў выбарчых кампаніях». У ім вылучаецца шэраг патрабаванняў да ўладаў. Калі яны не будуць выкананы, дэмакратычныя арганізацыі, якія падпішуць пагадненне, абвяшчаюць байкот парламенцкіх выбараў у 2012 годзе.

Пасля працяглага абмеркавання прынятае рашэнне падтрымаць намаганні палітычных партый па фармулёўцы ўмоў удзелу дэмакратычных сілаў у выбарчых кампаніях. Паводле сябраў Рады, Рух «За Свабоду», каб дамагчыся правядзення дэмакратычных выбараў у краіне, гатовы каардынаваць сваю дзейнасць з усімі грамадска-палітычнымі суб’ектамі.

Юрась Губарэвіч зрабіў паведамленне наконт бягучай дзейнасці Руху «За Свабоду». Паводле намесніка старшыні арганізацыі, распачата кампанія «Народная праграма» (рэгулярна праводзяцца сустрэчы з экспертамі, пачаў працаваць адпаведны сайт), у межах НП па ключавых тэмах праводзяцца апытанні ва ўсіх абласцях Беларусі, рыхтуецца летняя адукацыйная школа для моладзі, вядзецца праца над пашырэннем сеткі Еўрапейскіх клубаў у рэгіёнах.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны