Навіны Навіны Руху

Рух «За Свабоду» абвяшчае набор у летнюю школу «Беларусь. Еўропа. Дэмакратыя»

Рух «За Свабоду» абвяшчае набор у летнюю школу «Беларусь. Еўропа. Дэмакратыя»

7484 праглядаў
Летняя школа адбудзецца 3-9 ліпеня ў адной з еўрапейскіх краінаў з удзелам вядомых экспертаў Беларусі і Еўропы. У тыднёвай праграме — лекцыі, дыскусіі, навучальныя візіты, сімуляцыйныя гульні. Па выніках лепшыя выпускнікі атрымаюць магчымасці для рэалізацыі ўласнага праекту.

Рух «За Свабоду» запрашае маладых, таленавітых беларусаў, якія жадаюць працаваць у Беларусі і дзеля яе, узяць удзел у летняй школе «Беларусь. Еўропа. Дэмакратыя», якая будзе прысвечаная шляху Беларусі да Еўропы. Таму і дата абвяшчэння набору была абраная не выпадкова: 9 траўня — Дзень аб’яднанай Еўропы.

Удзельнікі летняй школы пазнаёмяцца з вядучымі беларускімі знаўцамі сацыяльнай, палітычнай і эканамічнай сітуацыі, а таксама змогуць падыскутаваць з вядомымі еўрапейскімі экспертамі і палітыкамі. У праграме і іншыя цікавыя мерапрыемствы: экскурсіі, сімуляцыйныя гульні, абмеркаванні, кінапрагляды.

Нам вельмі важна, каб выпускнікі летняй школы змаглі на практыцы рэалізаваць атрыманыя веды: будуць падтрыманыя лепшыя ідэі на тэму «Інфармаванне беларусаў аб Еўрапейскім звязе».

Паспяховыя ўдзельнікі летняй школы атрымаюць таксама рэкамендацыі для стажыявання ў еўрапейскіх арганізацыях.

Удзел у летняй школе могуць узяць асобы ва ўзросце 18-30 год, актыўныя ў грамадскай и альбо палітычнай сферы. Працоўная мова — беларуская. Арганізатары бяруць на сябе выдаткі на праезд і пражыванне.

Зацікаўленым асобам трэба запоўніць анкету ўдзельніка і напісаць эсэ на тэму «Якое месца Беларусі ў аб’яднанай Еўропе?».

Анкеты дасылайце на мэйл edu.mff@gmail.com да 22 траўня 2011 году, пазначыўшы ў тэме ліста сваё імя і прозвішча.

Вынікі будуць абвешчаныя 26 траўня.

Дадатковая інфармацыя па тэлефоне +375 25 639 67 43.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Летняя Школа Руху

Апошнія навіны