Навіны Навіны Беларусі

Апазіцыянераў судзяць за Плошчу пачакамі

Апазіцыянераў судзяць за Плошчу пачакамі

4150 Праглядаў
5 траўня ў Кастрычніцкім судзе сталіцы завяршыўся працэс над актывістам кампаніі «Гавары праўду!» Паўлам Вінаградавым, «маладафронтаўцам» Алесем Кіркевічам, сябрам каманды экс-кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава Дзмітрыем Драздом, беспартыйным Андрэем Пратасенем і так званым «Навушнікам» Уладзімірам Хамічэнкам.

Без нечаканак. Суддзя агучыла ім такі тэрмін зняволення, які прасіў пракурор. Толькі Дразду зменшыла яго на паўгода – ён атрымаў 3 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму. Да такога самага тэрміну асуджаныя Хамічэнка і Пратасеня. Кіркевіч і Вінаградаў атрымалі па 4 гады зняволення.

У судзе Партызанскага раёна сёння працягвалі судзіць Андрэя Саннікава, Іллю Васілевіча, Алега Гнедчыка, Фёдара Мірзаянава і Уладзімера Яроменка. Суд працягнецца 6 траўня.

Яшчэ двух экс-кандыдатаў пачалі судзіць у судзе Фрунзенскга раёна – Уладзіміра Някляева і Віталя Рымашэўскага. Таксама на лаве падсудных з імі – “гаварыпраўдаўцы” Андрэй Дзмітрыеў, Аляксандр Фядута, Сяргей Вазняк і давераная асоба Рымашэўскага Наста Палажанка.

І гэта яшчэ не ўсё пра судовы канвеер. У судзе Маскоўскага раёна за Плошчу сёння пачалі судзіць Дзмітрыя Дароніна, Сяргея Казакова, Уладзіміра Лобана, Віталя Мацукевіча, Яўгена Сакрэта і Алега Федаркевіча.

Такім чынам, апазіцыянераў судзяць, як гаворыцца, пачакамі. Улады набіраюць, па ўсім, як мага болей палітзняволеных для гандлю з Захадам.

Теги: судзяць пачакамі, гандаль з Захадам, суды за Плошчу, судебный конвейер, судят пачками, Площадь, trial, Oppositionists

Люди: Уладзімір Някляеў, Андрэй Саннікаў, Владимир Некляев, Андрей Санников, Uladzimir Niaklayeu, Vital Rymasheuski, Andrey Sannikau

Места: Мінск, Минск, Minsk

Людзі: Павел Вінаградаў 8 Алесь Кіркевіч 11 Андрэй Саннікаў 57 Дзмітрый Дрозд 5 Андрэй Пратасеня 6 Уладзімір Хамічэнка 2 Ілля Васілевіч 4 Алег Гнедчык 4 Фёдар Мірзаянаў 4 Уладзімір Еременко 2 Андрэй Дзмітрыеў 70 Аляксандр Фядута 20 Сяргей Вазняк 17 Наста Палажанка 11 Дзмітрый Даронін 5 Сяргей Казакоў 5 Уладзімір Лобан 4 Віталь Мацукевіч 4 Яўген Сакрэт 4 Алег Федаркевіч 4
Тэгі: Кампанія «Гавары праўду» 49 Малады фронт 10 Справа «19 снежня» 96 прысуды 110 суд 262 Плошча 54

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны