Навіны Беларусь і Свет

Пафала: Трэба быць вельмі асцярожнымі з эканамічнымі санкцыямі

Пафала: Трэба быць вельмі асцярожнымі з эканамічнымі санкцыямі

2554 праглядаў
Выбух у метро беларускія ўлады выкарыстоўваюць для ўзмацнення рэпрэсій у дачыненні да палітычных актывістаў і грамадзянскай супольнасці. Такое меркаванне выказаў кіраўнік ведамства федэральнага канцлера Германіі, федэральны міністр па асаблівых даручэннях Рональд Пафала 5 мая на прэс-канферэнцыі ў Вільні.

«Мы дакладна сочым за ўсім, што адбываецца ў Беларусі. Пасля завяршэння судовых працэсаў (па справе аб падзеях 19 снежня 2010 года. — БелаПАН.) мы зробім новую ацэнку і прымем адпаведныя меры», — сказаў Пафала.

Паводле яго слоў, «цынічна думаць», што перакваліфікацыя абвінавачання шэрагу фігурантаў крымінальнай справы можа прывесці да больш ліберальнай пазіцыі Еўрасаюза адносна Беларусі. «І тое, і іншае абвінавачанні з’яўляюцца для нас супрацьпраўнымі і недапушчальнымі», — сказаў Пафала.

Пры гэтым ён мяркуе, што Еўрасаюз можа зноў вярнуцца да абмеркавання эканамічных санкцый адносна Беларусі. «Але нам трэба быць вельмі асцярожнымі, каб ахвярамі гэтых эканамічных санкцый не сталі звычайныя грамадзяне. Санкцыі павінны аказаць ціск менавіта на палітычны рэжым, але людзі ад іх наступстваў цярпець не павінны. Гэта цяжка, таму гэтае пытанне давядзецца дакладна прадумаць», — сказаў нямецкі міністр.

Еўрасаюз уважліва сочыць за сітуацыяй вакол газет «Народная воля» і «Наша ніва», паведаміў Пафала. Ён адзначыў, што закрыццё названых выданняў ЕС лічыць такім жа непрымальным, як разгон мірных дэманстрантаў. «Незалежная прэса з’яўляецца часткай свабоднага дэмакратычнага грамадства. Трэба прымусіць рэжым ціскам звонку даць журналістам магчымасць працаваць», — заявіў Пафала.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны