Навіны Навіны Руху

Карнеенка: Не ўсе маюць людзей для канкрэтнай працы

Карнеенка: Не ўсе маюць людзей для канкрэтнай працы

2886 Праглядаў
Апошнім часам мала што чуваць пра створаную напачатку студзеня Нацыянальную каардынацыйную Раду дэмакратычных сілаў. Між тым, прайшло чатары месяцы дзейнасці.

Прааналізаваць яе Pyx.by папрасіў намесніка старшыні Руху «За Свабоду» Віктара Карнеенку, прадстаўляючага яго на пасяджэннях Рады.

«З’яўленне Рады было выклікана падзеямі 19 снежня. Для мяне гэта было праявай салідарнасці з затрыманымі і дэманстрацыяй нашай пазіцыі», — адзначае палітык.

Што тычыцца эфектыўнасці ўзаемадачыненняў апазіцыі ўнутры Рады дэмсіл, то «найбольш паспяхова дамоўленасці дасягаюцца у пытаннях пра наступныя выбарчыя кампаніі, а задэклараваныя яшчэ чатыры накірункі (інфармацыйны, развіцце інфраструктуры грамадзянскай супольнасці, праваабарончы, праца з рознымі мэтавымі групамі) развіцця не атрымалі».

З хібаў, «відавочна, што ў Раду уваходзіць шмат людзей, за якімі не стаяць арганізацыі і якія могуць сабе дазваляць розныя прапановы (у тым ліку пра прызначэнне нейкіх начальнікаў). Іншым падобныя пытанні трэба прапускаць праз рашэнні кіруючых органаў сваіх арганізацый і партый. Тое самае — і па рэалізацыі канкрэтных прапаноў. Элементарна не ўсе маюць людзей для канкрэтнай працы».

«Будзе лепш, калі увага Рады будзе канцэнтравацца на вызваленні палітвязняў. І не трэба перабольшваць нечыя чаканні па стварэнні кааліцыі. Рознапрофільныя структуры не змогуць на грунце Рады стварыць кааліцыю», — лічыць Віктар Карнеенка.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны