Навіны Навіны Руху

Гомельскія актывісты ўшанавалі памяць ахвяраў Чарнобыля

Гомельскія актывісты ўшанавалі памяць ахвяраў Чарнобыля

4517 Праглядаў Гомель
Актывісты апазіцыйных партый і дэмакратычных арганізацый правялі 26 красавіка ў Гомелі акцыю, прымеркаваную да 25-годдзя аварыі на ЧАЭС, — усклалі вянкі і кветкі да капліцы, устаноўленай у абласным цэнтры ў памяць аб ахвярах Чарнобыля. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел прыблізна 30 чалавек. Загінулых у выніку тэхнагеннай катастрофы апазіцыянеры ўшанавалі хвілінай маўчання.

«Дваццаць пяць гадоў прайшло. На жаль, дзякуючы ўладзе праблема Чарнобыля, паводле сацыялагічных апытанняў, знаходзіцца ў другім дзясятку праблем нават у жыхароў пацярпелых раёнаў. Улада супакойвае, кажа, што ўсё нармальна, хвалявацца не варта», — адзначыў актывіст Руху «За Свабоду» Уладзімір Кацора.

Ён з калегамі 25 красавіка наведаў раёны, найбольш пацярпелыя ад аварыі на ЧАЭС. «У краіне сельская гаспадарка знаходзіцца ў дэпрэсіўным стане, а ў забруджаных радыенуклідамі раёнах больш ясна гэта відаць. Хоць вонкава ўсё нармальна — вуліцы чыстыя, плот пафарбаваны. Моладзь скардзіцца на адсутнасць працы з нармальнай аплатай працы, сістэма аховы здароўя жадае лепшага. Нават у ліквідатараў забралі льготы», — пракаментаваў убачанае дэмакратычны актывіст. //Naviny.by

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Чарнобыльскі шлях

Апошнія навіны