Навіны Навіны Руху

Карнеенка: Чарнобыльцам трэба аддаць належнае

Карнеенка: Чарнобыльцам трэба аддаць належнае

3581 прагляд
Намеснік Руху «За Свабоду» упэўнены, што ліквідатарам аварыі на Чарнобыльскай АЭС дзяржава мусіць вярнуць усе скасаваныя льготы. «Гэта нават не льготы — гэта плата за іхную ахвярнасць», — падкрэсліў палітык.

Што да існых праграмаў ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобылі, Віктар Карнеенка ўпэўнены, што яны мусяць праходзіць грамадскую экспертызу. «Калі людзі проста не будуць давяраць уладзе, як сёння, то нічога плённага дзяржава пры адсутнасці сродкаў фінансавых і не зробіць у праблеме Чарнобылю», — заявіў Віктар Карнеенка ў інтэрв’ю «Белсату».

Палітык таксама дадаў, што па-ранейшаму ўлады хаваюць шэраг фактаў і дэталяў адносна самой аварыі ды наступстваў катастрофы на ЧАЭС.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны