Навіны Навіны Руху

Рухаўца з Барысава пільнуюць спецслужбы

Рухаўца з Барысава пільнуюць спецслужбы

3372 праглядаў Барысаў
Сёння ў Барысаве павінна адбыцца сустрэча дэмактыву горада, дзе плануецца абмеркаваць паўсядзённыя пытанні. З самай раніцы некаторыя дэмакраты заўважылі, што «нешта не так», паведамляе Праваабарончы цэнтр «Вясна».

Як распавядаюць арганізатары сустрэчы Сяргей Салаш, актывіст Руху «За Сваабоду», і Міхаіл Васільеў з АГП, яны ўжо адчуваюць на сабе пільную ўвагу нейкіх «людзей у цывільным».

«З акна кватэры ўбачыў, што каля пад’езда стаіць машына, у якой сядзяць мужчыны выгляду зусім пэўнага: відавочна спецслужбісты, — распавядае Сяргей Салаш. — Тое самае і ў Васільева. Нас, мабыць, пасуць».

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны