Навіны Навіны Беларусі

Рэха тэракту: Затрыманы колішні кіраўнік «Моладзі БНФ»

Рэха тэракту: Затрыманы колішні кіраўнік «Моладзі БНФ»

2906 Праглядаў
Пра затрыманне ноччу з 23 па 24 красавіка паведамілі на тэлефон старшыні Партыі БНФ Аляксея Янукевіча.

Каля 00.20 ён атрымаў SMS з незнаёмага нумара пра тое, што Алесь Каліта затрыманы гомельскімі міліцыянтамі. Каліта вяртаўся з Украіны і ехаў на пахаванне свайго дзеда, паведамляе прэс-служба Партыі БНФ.

Мяркуецца, што затрыманне звязана з расследаваннем тэракту ў мінскім метро 11 красавіка: Алесь служыў у той самай вайсковай частцы пад Лепелем, што і галоўны падазраваны ва ўчыненні выбуху Зміцер Канавалаў з Віцебску.

----

У гомельскім ізалятары часовага ўтрымання БелаПАН паведамілі, што актывіст пакуль знаходзіцца там. Паводле матэрыялаў справы, ён «груба лаяўся і завязаў бойку». У судзе Чыгуначнага раёна Гомеля 25 красавіка пройдзе суд: Каліта абвінавачваецца ў дробным хуліганстве.

----

Прысуд — 10 сутак арышту.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны