Навіны Навіны Руху

Віцебчукі ўшануюць памяць ахвяраў Чарнобыля і Фукусімы

Віцебчукі ўшануюць памяць ахвяраў Чарнобыля і Фукусімы

4336 Праглядаў Віцебск
26 красавіка ў 17.30 на плошчы Свабоды запланавана жалобная акцыя у памяць ахвяраў «мірнага атаму».

У акцыі прымуць удзел прадстаўнікі розных арганізацый: грамадскіх, палітычных, чарнобыльскіх. Заяўка на правядзенне жалобнага мерапрыемства пададзена мясцовым каардынатарам Руху «За Свабоду» Хрыстафорам Жаляпавым ды іншымі палітычнымі і грамадскімі лідэрамі. Адказ ад адміністрацыі Чыгуначнага раёна Віцебска заяўнікі яшчэ не атрыманы, але, як паведаміў Хрыстафор Жаляпаў, усе патрабаванні закона выкананы, і ўлады не маюць ніякіх падстаў для адмовы.

26 красавіка у Віцебску таксама будуць узгаданыя ахвяры аварыі на японскай АЭС Фукусіма-1.

«Памяць ахвяраў Чарнобыля, Фукусімы, іншых атамных катастроф вымушае грамадзян зноў і зноў узнімаць свой голас супраць будаўніцтва атамнай электрастанцыі у Беларусі», — упэўнены абласны каардынатар Руху «За Свабоду» Хрыстафор Жаляпаў.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны