Навіны Навіны Руху

Аргкамітэт адзначэння ўгодкаў Грунвальду рыхтуе выставу дзіцячага малюнка

Аргкамітэт адзначэння ўгодкаў Грунвальду рыхтуе выставу дзіцячага малюнка

2753 праглядаў Мінск
Выстава «Грунвальд у нашай памяці» адкрыецца 13 ліпеня па адрасе Машэрава, 8.

Нягледзячы на тое, што арганізатары арыентуюцца на дзіцячыя і моладзевыя працы, узроставых і тэхнічных абмежаванняў няма. Галоўнае, каб творы былі прысвечаны Грунвальдскай перамозе і яе ролі ў гісторыі нашай краіны.

У складзе журы — Мікола Купава, Алесь Шатэрнік, Алесь Марачкін, Эдуард Агуновіч ды іншыя мастакі. Працы прымаюцца да 5 ліпеня ў сядзібе на Машэрава, 8.

Рэспубліканскі грамадскі арганізацыйны камітэт па святкаванню 660-годдзя Вітаўта Вялікага і 600-годдзя Грунвальдскай (Дубровенскай) Перамогі таксама паведамляе пра шэраг летніх мерапрыемстваў, звязаных з адзначэннем гістарычнай даты. Так, 6 ліпеня запланавана арганізаваць асвячэнне харугваў. 8 ліпеня будзе зладжана прэсавая канферэнцыя аргкамітэту і круглы стол. 9 ліпеня пачне працу выстава прысвечаная Грунвальду ад суполкі «Пагоня». Грамадская святочныя вечарына ў кавярні «Грунвальд» будзе ладзіцца 15 ліпеня. З 15 па 18 ліпеня адбудзецца паездка беларусаў на Грунвальдскае поле, дзе адбудзецца рэканструкцыя Грунвальдскай бітвы з удзелам рыцарскіх клубаў Польшчы, Літвы, Беларусі, Нямеччыны, Італіі і іншых краін.

Арганізатары святочных мерапрыемстваў з удзячнасцю прымуць любую фундатарскую дапамогу ад арганізацый і прыватных асобаў. Па пытаннях удзелу ў падрыхтоўцы і адзначэнні 600-годдзя Грунвальдскай перамогі можна звяртацца па тэлефонах (8-029)5513236, (8-029)3352494, абльбо пісаць на dubrouna@gmail.com.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны