Навіны Навіны Руху

Аляксандр Мілінкевіч: Для палітыка галоўнае — праца з людзьмі

Аляксандр Мілінкевіч: Для палітыка галоўнае — праца з людзьмі

3613 Праглядаў Мінск
Лідэр Руху «За Свабоду» выступіў на канферэнцыі «Роля і месца грамадзянскай супольнасці ў стратэгіі будучыні».

Лідэр Руху «За Свабоду», прааналізаваўшы існуючыя стратэгіі па змене ўлады, выказаў меркаванне, што рэалізацыя сцэнару кшталту «каляровых рэвалюцый» для Беларусі малаверагодна, бо ў нашым грамадстве вельмі вялікі ўзровень страху, няма апазіцыі ў парламенце і слабаразвітыя незалежныя СМІ.

У той жа час, паводле палітыка, эвалюцыйны сцэнар ужо дае свае станоўчыя вынікі. Курс на дыялог з Беларуссю, які Еўразвяз узяў у 2008 годзе, паспрыяў умацаванню незалежнасці краіны і росту праеўрапейскіх настрояў.

Лідэр Руху «За Свабоду» адзначыў, што у сённяшняй сітуацыі працяг дыялогу магчымы толькі пасля вызвалення ўсіх палітвязняў.

Аляксандр Мілінкевіч чарговы раз падкрэсліў, што для сапраўднага палітыка галоўнай сферай дзейнасці павінна з’яўляцца праца з людзьмі. На яго думку, важна перамога ў галовах большасці, тады з апазіцыяй ўлада будзе лічыцца.

Адказваючы на пытанне, ці кансалідуюцца нарэшце беларускія апазіцыйныя палітыкі, хаця б тыя, што прысутнічаюць на канферэнцыі, Аляксандр Мілінкевіч адзначыў, што рэальнае аб’яднанне абавязкова будзе. Яно здзейсніцца праз супольную дзейнасць па ўзгодненай стратэгіі.

Нагадаем, канферэнцыя, у аргкамітэт якой уваходзіць таксама Рух «За Свабоду», заклікана забяспечыць грамадскую дыскусію аб актуальнай сітуацыі ў краіне ў цэлым і ў грамадскім сектары ў прыватнасці, а таксама аб магчымых перспектывах далейшых дзеянняў у рамках Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці «Усходняга партнёрства» на бліжэйшы перыяд.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны