Навіны Навіны Беларусі

У Мінску абмяркуюць стратэгічную ролю грамадзянскай супольнасці

У Мінску абмяркуюць стратэгічную ролю грамадзянскай супольнасці

3226 Праглядаў Мінск
11-12 красавіка ў Мінску адбудзецца канферэнцыя «Роля і месца грамадзянскай супольнасці ў стратэгіі будучыні», якую ладзіць Нацыянальная платформа Форума грамадзянскай супольнасці «Усходняга партнёрства».

Канферэнцыя, у аргкамітэт якой уваходзіць і Рух «За Свабоду», заклікана забяспечыць грамадскую дыскусію аб актуальнай сітуацыі ў краіне ў цэлым і ў грамадскім сектары ў прыватнасці, а таксама аб магчымых перспектывах далейшых дзеянняў у рамках Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці «Усходняга партнёрства» на бліжэйшы перыяд.

Канферэнцыя пройдзе з удзелам беларускіх і замежных арганізацый грамадзянскай супольнасці, экспертаў, прадстаўнікоў дыпламатычных місій краін Еўрапейскага Саюза ў Рэспубліцы Беларусь.

«У сітуацыі пасля 19 снежня 2010 года актуальным пытаннем становіцца новая стратэгія дзеянняў грамадзянскай супольнасці. Відавочна, што нейкія пазітыўныя змены ў краіне немагчымыя без уцягвання „трэцяга сектара“ ў дыялог пра будучыню і ліквідацыю існуючага грамадска-палітычнага расколу ў Беларусі. Аднак раздробненасць і слабасць грамадзянскай супольнасці не дазваляе ёй сёння ўступаць у раўнапраўныя адносіны з беларускай дзяржавай і ўключацца ў вырашэнне значных грамадскіх праблем», — кажуць арганізатары канферэнцыі.

Даводзіцца, што праблема кансалідацыі грамадзянскай супольнасці, нягледзячы на сваю відавочнасць, не можа быць вырашана без узгаднення стратэгій і падыходаў, якія існуюць у розных грамадскіх сілаў: «Такія падыходы павінны быць публічна прад’яўленыя тымі, у каго яны ёсць, і абмеркаваны з арганізацыямі грамадзянскай супольнасці. Толькі пасля іх крытыкі і аналізу можна прыступіць да фармавання і прапанавання адзінай стратэгічнай платформы дзеянняў на перыяд бліжэйшай будучыні»

У межах дыскусіі пад назвай "Ацэнка нядаўніх палітычных падзей у краіне і атрыманыя ўрокі: бачанне з пазіцыі палітычных дзеячаў«на канферэнцыі з дакладам выступіць старшыня Руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны