Навіны Навіны Беларусі

Сляпухін: «Удзельнічаў» у акцыі менш за 5 хвілінаў, атрымаў 14 сутак арышту

Сляпухін: «Удзельнічаў» у акцыі менш за 5 хвілінаў, атрымаў 14 сутак арышту

2936 Праглядаў Гомель
Пад’ехаў мікрааўтобус, падышлі да мяне, забралі, я не змог адмовіцца ад прапановы — сябра Руху «За Свабоду» Валерый Сляпухін распавёў пра сваё затрыманне пасля акцыі 14 ліпеня, суд і 14 сутак арышту.

«Я пераходзіў праз дарогу, пад’ехаў мікрааўтобус, мэтаскіравана падышлі да мяне, забралі. А я не змог адмовіцца ад прапановы сустрэцца», — распавёў Сляпухін.

Па ягоных словах, ён хіба паспеў павітацца з удзельнікамі акцыі 14 ліпеня, пастаяў некалькі хвілінаў і спрабаваў сысці. «Я бы паўдзельнічаў. Але па сутнасці ўдзельнічаў менш, чым пяць хвілінаў. Гэта не ўдзел», — патлумачыў актывіст Руху.

Суд правялі такім чынам, каб на ягонае паседжанне ніхто не трапіў. Хаця чакалі і журналісты, і бацька, і сябры.

«Гэта было як пятнашкі. Зрабілі ў такім фармаце, усё наблыталі, стварылі канвеер, судзілі ў розных кабінетах. Ніхто не быў праінфармаваны, таму ніхто і не змог быць на паседжанні», — дадаў Валерый Сляпухін.

Ён адзначыў, што затрымлівалі яго буйна і агрэсіўна, але ў РАУС паводзілі сябе больш-менш спакойна. Ну і потым далі ілжывыя паказанні на судзе.

«Хацелі намаляваць яшчэ і не падпарадкаванне міліцыі пры затрыманні, але я спытаў двух следчых: „Вы хто? Каго слухаць? Хто запісвае?“ Яны зразумелі, што я хаця б трохі маю ўяўленне і пакінулі маладога, каб ён механічна запісаў», — дадаў актывіст.

Ён палічыў умовы адбыцця 14 сутак нармальнымі: у камеры быў адзін, спачатку ў двухмеснай, потым у чатырохмеснай. Ад турэмнай ежы адмовіўся, але еў перадачы з дому, атрымалася схуднець.

Валерый Сляпухін падзякаваў за салідарнасць усім, хто даслаў яму паштоўкі.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Прэзідэнцкія выбары 2020

Апошнія навіны