Навіны Навіны Руху

Беларускія пісьменнікі сустрэліся з грамадскасцю Баранавічаў

Беларускія пісьменнікі сустрэліся з грамадскасцю Баранавічаў

5915 Праглядаў Баранавічы
Баранавіцкія прыхільнікі Руху «За Свабоду» арганізавалі 7 красавіка творчую сустрэчу з беларускімі літаратармі.

У сустрэчы, якая адбывалася ў Доме Польскім (вул. Царука, 43), прынялі ўдзел пісьменнікі Барыс Пятровіч, Леанід Дранько-Майсюк і Эдуард Акулін.

Напачатку рэдактар часопіса «Дзеяслоў» Барыс Пятровіч прапанаваў ушанаваць памяць баранавіцкіх паэтаў Яна Савіцкага і Івана Лагвіновіча, якія сёлета пакінулі нас. Далей Барыс Пятровіч прадставіў грамадскасці юбілейны 50-ты нумар літаратурнага часопіса «Дзеяслоў» і прачытаў некалькі сваіх апавяданняў.

Паэт і бард Эдуард Акулін, рэдактар маладзёвага часопіса «Верасень», распавёў, што «Верасень» заснаваны Таварыствам Беларускай Мовы для падтрымкі маладых беларускіх літаратараў. «Мы выхоўваем маладых хакеістаў, маладых музыкаў, маладых артыстаў, дык чаму мы не можам выхоўваць і маладых пісьменнікаў?» — дадаў паэт Леанід Дранько-Майсюк.

Эдуард Акулін і Леанід Дранько-Майсюк таксама прадставілі свае новыя кнігі, прачыталі прысутным апошнія свае творы, а Эдуард Акулін таксама праспяваў пад гітару некалькі песняў на свае вершы.

Актывіст Руху «За Свабоду» Віктар Сырыца, адзначыў, што сустрэча, нягледзячы на пільны нагляд намесніка старшыні ідэалагічнага аддзела Баранавіцкага гарвыканкама Сяргея Пузікава, прайшла ў добразычлівай атмасферы, напрыканцы якой усе прысутныя атрымалі магчымасць набыць кнігі і ўзяць аўтографы ў гасцей з Мінску.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны