Навіны Навіны Беларусі

Прэтэндэнт у прэзідэнты Юрый Губарэвіч арыштаваны на 15 сутак

Прэтэндэнт у прэзідэнты Юрый Губарэвіч арыштаваны на 15 сутак

1787 Праглядаў Мінск
Першамайскі суд Мінска вынес сёння рашэнне пра арышт старшыні Руху «За Свабоду», прэтэндэнта ў прэзідэнты Юрыя Губарэвіча на 15 сутак.

Губарэвіч атрымаў позву пра адміністрацыйны працэс па ч. 3 арт. 23.34 КоАП (парушэнне парадку арганізацыі ці правядзення масавых мерапрыемстваў) за 7 чэрвеня. Тады на пляцоўцы каля Камароўскага рынку праходзіў вялікі пікет па зборы подпісаў за альтэрнатыўных кандыдатаў.

Суддзя Анастасія Ляўкоўская зачытала пратакол, адпаведна з якім, Губарэвіч прымаў удзел у мітынгу, не звязаным з выбарчай кампаніяй, і выкрыкваў лозунгі «Стоп таракан!», «Свабоду Ціханоўскаму!», «Сыходзь!».

Віну Губарэвіч не прызнаў, адзначыў, што яго ініцыятыўная група збірала подпісы за яго вылучэнне ў якасці кандыдата ў прэзідэнты, і ён «звярнуўся да людзей, заклікаў падысці да пікету і паставіць подпіс».

Пад час перапынку для прыняцця рашэння Юрый Губарэвіч вырашыў сысці і сказаў, што мае права атрымаць рашэнне па пошце. Гэта выклікала непаразуменне ў сакратаркі суда і міліцыянтаў, якія сядзелі ў залі. Сакратарка спрабавала забараніць сыходзіць.

Па дадзеных валанцёраў, калі суддзя вярнулася і не застала Губарэвіча ў залі, яна вырашыла не абвяшчаць рашэння публічна, а проста пакінула залу.

У судзе паведамілі, што Губарэвіч арыштаваны на 15 сутак.

Гэтае рашэнне Юрый Губарэвіч назваў прававым бязмежжам і помстай за акцыю 18 чэрвеня, калі шматкіламетровыя чэргі салідарнасці вышыхтаваліся праз цэнтр Мінска. «Ва ўладаў нават няма цярпення дачакацца кампаніі па збору подпісаў», - дадаў старшыня Руху «За Свабоду».

Палітык звярнуў увагу на тое, што атрымаў адміністратыўны арышт за тое, «што 7 чэрвеня на Камароўцы звяртаўся да грамадзянаў і заклікаў падысці да пікета, каб паставіць подпіс». «Гэтыя «выбары» дакладна ўвойдуць у гісторыю», - заключыў Губарэвіч.

На момант публікацыі навіны Губарэвіч быў на свабодзе, але арышт можа адбыцца ў любы момант.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Прэзідэнцкія выбары 2020

Апошнія навіны