Навіны Навіны Беларусі

Антыпікет Губарэвіча прайшоў пад БелАЭС

Антыпікет Губарэвіча прайшоў пад БелАЭС

1526 Праглядаў Астравец
Пра небяспеку запуску Беларускай АЭС нагадаў старшыня Руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч на пікеце па зборы подпісаў, які прайшоў каля станцыі ў межах прэзідэнцкай кампаніі.

«Пабудова і эксплуатацыя АЭС — гэта небяспека, пагроза экалогіі і эканоміцы», — заявіў Юрый Губарэвіч.

Пра гэта, лічыць палітык, супрацоўнікі АЭС пакуль не клапоцяцца, бо на першым месцы — заробкі. Але ён заклікаў іх задумацца, бо тыя ўлады, якія безадказна ставяцца да пандэміі каранавірусу падобным жа чынам будуць вырашаць і пытанні, калі здарыцца пазаштатная сітуацыя на БелАЭС.

«Адсюль выснова — кіраўніцтва краіны трэба мяняць. Прэзідэнцкія выбары будуць ужо праз два месяцы. Канечне, яны праводзяцца пад кантролем людзей, якія фальсіфікавалі ўжо не першы раз. Эпідэмія каранавірусу дазваляе нам казаць пра

неабходнасць пераносу прэзідэнцкіх выбараў на канец году — той час, калі Лукашэнка страціць свае кіруючыя паўнамоцтвы», — сказаў пад час пікету Губарэвіч.

Па ягоным меркаванні, нам трэба пазбавіцца ад шкодных прадпрыемстваў.

Палітык адзначыў, што разумее, што мала хто з супрацоўнікаў адважыцца падысці, але людзі пачуюць важную інфармацыю.

Нагадаем, што пад час сваёй кампаніі старшыня Руху робіць упор на інфармацыйныя пікеты, прысвечаныя мясцовым і нацыянальным праблемам. У прыватнасці такія прайшлі ў Брэсце, дзе пад час збору подпісаў нагадалі пра важнасць закрыцця завода АКБ, у Мінску — пра праблему паводзінаў уладаў пад час пандэміі каранавірусу.

Аўтар: Вольга Быкоўская

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Прэзідэнцкія выбары 2020

Апошнія навіны