Навіны Навіны Беларусі

За бяспеку пад час выбарчай кампаніі: сябры Руху «За Свабоду» раздалі маскі і антыкаравыбарчыя таблічкі

За бяспеку пад час выбарчай кампаніі: сябры Руху «За Свабоду» раздалі маскі і антыкаравыбарчыя таблічкі

2733 праглядаў Мінск
Зборшчыкі подпісаў пад час пандэміі — хадзячая біялагічная зброя. У цэнтры Мінска сябры Руху «За Свабоду» раздалі таблічкі на дзверы з папярэджаннем пра няўдзел у «каранавыбарах» і маскі.

«Бяспека пад час выбараў — вось галоўная тэма сённяшняй акцыі. Рух „За Свабоду“ займаецца бяспекай пад час каранавірусу ўжо некалькі месяцаў, колькі ёсць гэтая зараза ў Беларусі, столькі мы дбаем пра тое, каб людзі не заражаліся і не хварэлі», — адзначыў старшыня Руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч.

Па ягоных словах, уладам усё роўна, куды збіраць людзей пад час пандэміі і ставіць іх у небяспечнае становішча: на суботнікі, на парады, на выбарчую кампанію, калі тысячы, а тое і дзясяткі тысячаў зборшчыкаў подпісаў разносяць заразу.

«Для Руху гэтае пытанне важнае, у нас ёсць пазіцыя: не адчыняйце дзверы, не пускайце разношчыкаў каранавірусу. Выбары павінны быць перанесеныя на перыяд пасля эпідэміі», — падкрэсліў палітык, нагадаўшы, што Лукашэнка сабе ўжо «намаляваў» 200 тысячаў подпісаў, «астатнія спрабуюць быць такімі ж беспрынцыпнымі, што не дбаюць пра бяспеку людзей».

Губарэвіч дадаў, што зборшчыкі — гэта хадзячая біялагічная зброя.

«Удзел у гэтых выбарах — вялікая рызыка для здароўя насельніцтва. Пікеты — гэта таксама збор людзей, які стварае падставы для распаўсюду інфекцыі. Мы заклікаем людзей асцярожна ставіцца да гэтага працэсу, прымаць меры бяспекі, не пускаць зборшчыкаў у кватэры, не канктаваць з імі без масак, не карыстацца тымі ж ручкамі, што і зборшчык», — падкрэсліў намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Віктар Янчурэвіч.

Пад час акцыі былі раздадзеныя 100 таблічак на дзверы з заклікамі не адчыняць дзверы зборшчыкам подпісаў і маскі. Людзі ахвотна разабралі матэрыялы, таму акцыя працягнулася прыкладна 10 хвілінаў. У завяршэнні ўдзельнікі сімвалічна развесілі таблічкі на пад'ездах бліжэйшых дамоў.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Прэзідэнцкія выбары 2020

Апошнія навіны