Навіны Навіны Беларусі

Пікет за перанос выбараў

Пікет за перанос выбараў

2426 Праглядаў
У нядзелю, 24 траўня, старшыня Руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч узяў удзел у традыцыйным штонядзельным шэсці пратэсту жыхароў Брэста супраць шкоднага акумулятарнага завода. Увесь дзень ліў дождж, але нягледзячы на дрэннае надвор’е на акцыю прыйшлі каля 80 чалавек.

Затым каманда рухаўцаў каля брэсцкага кінатэатра «Беларусь» зладзіла першы пікет у межах прэзідэнцкай выбарчай кампаніі. Збіраліся подпісы ў тым ліку пад петыцыяй за перанос выбараў і правядзенне іх пасля эпідэміі. Вядома, з выкарыстаннем усіх захадаў санітарнай бяспекі.

Пасля пікета разам з кіраўніком ініцыятыўнай групы Віктарам Янчурэвічам і каардынатарам Руху «За Свабоду» па Брэсцкай вобласці Юрыем Казакевічам Юрый Губарэвіч развез больш за 100 абарончых пластыкавых масак-шчыткоў па лякарнях Брэсцкай вобласці.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Прэзідэнцкія выбары 2020

Апошнія навіны