Навіны Навіны Беларусі

Зарэгістраваная ініцыятыўная група па вылучэнню Губарэвіча ў прэзідэнты

Зарэгістраваная ініцыятыўная група па вылучэнню Губарэвіча ў прэзідэнты

2332 праглядаў Мінск
Ініцыятыўная група па вылучэнні старшыні Руху «За Свабоду» Юрыя Губарэвіча кандыдатам у прэзідэнты зарэгістраваная на сённяшнім паседжанні Цэнтральнай выбарчай камісіі.

«Перыяд збору подпісаў прыпадае на самы разгар эпідэміі, калі ніхто ў здаровым розуме не будзе накіроўваць зборшчыкаў подпісаў хадзіць па кватэрах. Трэба ўлічваць і рэакцыю людзей, якія наўрад ці пусцяць да сябе. У такой сітуацыі у выйгрышы застаецца толькі Лукашэнка, які выкарыстоўвае адміністрацыйны рэсурс, можа сабраць альбо нават намаляваць любую колькасць подпісаў», — распавёў пра планы на кампанію Юрый Губарэвіч.

Астатнія, лічыць ён, будуць вымушаныя прайсці праз жорсткае сіта праверкі на лаяльнасць, калі трапяць у спіс кандыдатаў-спойлераў ці спарынг, прозвішча з’явіцца ў бюлетэні.

«На сёння адно выйсце — перанос выбараў на час пасля эпідэміі. Гэта верне больш-менш роўныя ўмовы на час збору подпісаў і нейкую канкурэнцыю пад час правядзення агітацыі і назірання, а таксама верне мінімальныя правы назіральнікам за выбарчай кампаніяй», — адзначыў палітык.

У планах Юрыя Губарэвіча праводзіць разам з ініцыятыўнай групай і іншымі ўдзельнікамі праймерыз інфармацыныя пікеты ў Мінску і буйных гарадах Беларусі. Пад час іх у абавязковым парадку будуць выкарыстоўвацца сродкі бяспекі. Планы будуць карэктавацца ў залежнасці ад агульнай сітуацыі ў Беларусі.

«Наша супольная пазіцыя выбары пад час пандэміі — гэта злачынства», — заключыў старшыня Руху «За Свабоду».

Аўтар: Вольга Быкоўская

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Прэзідэнцкія выбары 2020

Апошнія навіны