Навіны Навіны Беларусі

Губарэвіч: Улады фарсіруюць выбарчую кампанію, бо няўпэўненыя ў сваіх інструментах фальсіфікацыі

Губарэвіч: Улады фарсіруюць выбарчую кампанію, бо няўпэўненыя ў сваіх інструментах фальсіфікацыі

1298 Праглядаў Мінск
Прызначэнне даты выбараў на 9 жніўня сведчыць пра тое, што ўлады фарсіруюць выбарчую кампанію, бо яны няўпэўненыя, што спрацуе іх звыклы інструмент фальсіфікацыў, заявіў старшыня Руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч.

Сёння Палата прадстаўнікоў прызначыла выбары прэзідэнта Беларусі на 9 жніўня.

Рэйтынг Лукашэнкі, праз бязглуздыя дзеянні падчас каронавіруснай эпідэміі ды эканамічныя праблемы, абвальваецца на вачах, кажа Губарэвіч.

«Дата выбараў 9 жніўня фактычна выбівае ўсіх палітычных апанентаў. І справа не толькі ў тым, што застаецца вобмаль часу на падачу ініцыятыўных групаў па вылучэнні кандыдатаў у прэзідэнты — да 15 мая. Кампанія праймерыз у гэтым плане якраз загадзя падрыхтавалася. Перыяд збору подпісаў за вылучэнне кандыдатаў трапляе на самы разгар эпідэміі каранавіруса», — дадаў старшыня Руху «За Свабоду».

Да пікетаў па зборы подпісаў, наўрад ці, лічыць ён, будуць масава падыходзіць людзі, акрамя таго, зборшчыкам подпісаў не будуць адчыняць дзверы.

«У выніку адзін Лукашэнка дзякуючы адміністрацыйнаму рэсурсу здольны будзе займець неабходную колькасць подпісаў. А ручны Цэнтрвыбаркам зарэгіструе спарынг-партнёраў, якіх абярэ дзеючыя ўлада. Рэальных апанентаў да прэзідэнцкай выбарчай кампаніі пастараюцца не дапусціць», — лічыць Юрый Губарэвіч.

Палітык лічыць, што паўнавартасная кампанія магчымая толькі ў выпадку яе пераносу пасля сканчэння эпідэміі каранавіруса. «Але для Лукашэнкі гэта палітычная смерць», — заключыў Юрый Губарэвіч.

Фота Tut.by

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Прэзідэнцкія выбары 2020

Апошнія навіны