Навіны Навіны Беларусі

Губарэвіч далучыўся да пратэсту супраць завода АКБ у Брэсце

Губарэвіч далучыўся да пратэсту супраць завода АКБ у Брэсце

3141 прагляд Брэст
Каля 250 чалавек прынялі ўдзел у традыцыйнай акцыі супраць працы завода акумулятарных батарэяў у Брэсце. Падтрымаць актывістаў прыехаў старшыня Руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч.

«Гэты завод нясе пагрозу і здароўю, і жыццям тых людзей, якія жывуць у Брэсце. Я прыйшоў, каб падтрымаць іх абсалютна законныя патрабаванні», — заявіў Юрый Губарэвіч у Брэсце.

«Сітуацыя, якая склалася ў Брэсце, — важная для ўсёй Беларусі. Той эксперымент, які спрабуюць паставіць там, пабудаваўшы завод, які будзе незаўважна паступова забіваць людзей, яго спрабуюць правесці ў межах усё краіны. Размова ідзе пра каранавірус», — адзначыў у Брэсце старшыня Руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч.

Па ягоным меркаванні, каранавірус так жа забівае вялізарную колькасць беларусаў. «Гэтая нябачная зараза, як і выкіды свінца, яны нясуць рэальную небяспеку», — дадаў палітык.

Пры гэтым, адзначыў Губарэвіч, улады гатовыя рабіць выгляд, што нічога страшнага не адбываецца, гатовыя скажаць статыстыку, казаць, што хворых не так і шмат, а тыя, хто памёр, памерлі з быццам бы натуральных прычынаў.

«Тое ж улады падрыхтавалі для жыхароў Берасця. Калі завод будзе запушчаны і калі ён пачне працаваць, ягоныя выкіды будуць паступова забіваць людзей. Улады будуць па старой звычц казаць, што праблемаў няма», — падкрэсліў Губарэвіч.

Палітык лічыць, што на ўдзельніках акцый у Брэсце будзе будавацца новая Беларусь. «Яны неабыякавыя, гатовыя рызыкнуць уласнай бяспекай і дабрабытам, выйсці на вуліцы і сказаць: „Хопіць. Дастала жыць у такіх умовах“», — заключыў Юрый Губарэвіч.


Фота Рамана Кісляка

Аўтар: Вольга Быкоўская

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Лакальныя кампаніі

Апошнія навіны