Навіны Навіны Беларусі

Актывісты руху «За свабоду» раздалі ў Гомлі 200 масак

Актывісты руху «За свабоду» раздалі ў Гомлі 200 масак

1447 Праглядаў Гомель
Прафілактыкай каронавірусу займаюцца апошнім часам і сябры палітычных арганізацыяў. Актывісты руху «За свабоду» раздавалі каля новага ўнівермагу памятку з парадамі як сябе паводзіць падчас эпідэміі і аднаразовыя маскі.

Перад акцыяй актывісты апранулі маскі, гумовыя пальчаткі, апрацавалі іх антысептыкам.

«Ёсць людзі, якія змушаны выходзіць на вуліцу, у тым ліку і людзі з групаў рызыкі: сталыя асобы, студэнты. – каментуе акцыю Вольга Быкоўская. – Не ўсе ведаюць як засцерагчыся ад вірусу, не ўсе носяць маскі. Зараз большая ўвага да лекараў, але мы лічым, што трэба і грамадзянам дапамагаць. Гэтай акцыяй мы таксама хочам прыцягнуць увагу людзей да неабходнасці насіць маскі ў грамадскіх месцах, асабліва ў памяшканнях».

Грошы на маскі і памяткі актывісты збіраюць на краўндфандынгавай пляцоўцы «Моламола». Падобныя акцыі адбыліся ўжо ў Менску і Магілёве.

Падтрымаць можна тут

Большасць гамельчукоў станоўча рэагавала на раздачу і падзялялі думку пра неабходнасць нашэння масак каб засцерагчыся ад вірусу:

- «Я працую ўвесь час на вуліцы без маскі, але калі саджуся ў грамадскі транспарт абавязкова апранаю. Ёсць страх канешне, калі ўжо лекары хварэюць, дык мы простыя смяротныя і напагатоў можам заразіцца».

- «Маскі заўжды нашу, марлевыя. Потым мыю іх і прасую».

- «Маскі нашу толькі ў аўтобусе. Па тэлевізару кажуць, што ў нас усё добра, але я не адкрыю сакрэту, калі скажу, што тэлевізару ніхто не верыць. Кажуць, што лічбы тых хто захварэў хаваюць, заніжаюць. Крыху мне трывожна, бо маю хранічныя хваробы, знаходжуся ў групе рызыцы».

- «Маскі нашу аднаразовыя, маю яшчэ даўнія запасы. Інфармацыю пра каронавірус бяру з інтэрнэта. Лічу, што медыкі не абароненыя, бо маю знаёмых медыкаў у Гомлі. Лекары і медсёстры хварэюць, часта яны заражаюцца і разносяць інфекцыю па палатах».

- «Бытуе шмат думак, але мае знаёмыя лекары кажуць, што трэба насіць маскі, бо яны змяншаюць рызыку заражэння. Інфармацыі шмат, але я больш прыслухоўваюся да меркавання маіх сяброў лекараў. Я не панікую з – за віруса, але меры перасцярогі трэба прымаць. Сітуацыя сур’ёзная».

Але не ўсе падзяляюць думку пра неабходнасць нашэння масак і небяспечнасць сітуацыі. Пенсіянерка Алена, кажа, што насіць маску, асабліва на вуліцы ў сонечнае надвор’е кепска для здароўя.

«У памяшканні таксама не варта насіць маскі, трэба толькі захоўваць дыстанцыю. У нас у Беларусі шмат хворых на сухоты, якія страшней за кавід – 19, але ж мы не носім маскі. Я лічу і ў гэтым згодна з Лукашэнка, што мы маем пандэмію псіхозу зараз. Я прынцыпова не нашу маску. Шмат людзей не задумваюцца адкуль узяўся каронавірус, ім прасцей начапіць маску і ні пра што не думаць. Калі прааналізаваць каго больш паразіў вірус – гэта развітыя краіны. САЗ, які фінансуецца ў тым ліку і бізнесам зацікаўлены ў гэтай пандэміі, бо ствараецца нейкі іншы выгляд сусветнага ўраду. Ствараецца новая эканамічная мадэль».

Маскі і памяткі хутка разыходзяцца, аднаразовыя маскі і пальчаткі адпраўляюцца ў сметніцу. У планах руху «За свабоду» працягваць збор сродкаў для вырабу інфармацыйных матэрыялаў і сродкаў індывідуальнай абароны.

Аўтар Ларыса Шчыракова

Крыніца: gomelspring.org

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
  • #1119 13.05.2020 09:50 @ .Mrs VICTORIA JOHNSON

    Вы шукаеце сапраўдную фінансавую крэдытную кампанію, каб набыць крэдыт ад 10 000 да 10 000 000 еўра (для камерцыйных ці бізнес-крэдытаў, асабістых крэдытаў, асабістых крэдытаў, іпатэчных крэдытаў, аўтамабільных крэдытаў, крэдытаў па кансалідацыі запазычанасці, крэдытаў венчурнага капіталу, крэдытаў на здароўе і г.д. ))

    Ці яму адмовілі ў крэдыце ў банку ці фінансавай установе па нейкіх прычынах?

    Падайце заяўку зараз і атрымаеце рэальны фінансавы крэдыт. Апрацоўваецца і зацвярджаецца праз 3 дні.

    ПАЦЫФІЧНАЯ ФІНАНСОВАЯ ФІРМА Крэдыту Мы - крэдытор міжнароднага крэдыту, які прадастаўляе рэальныя фінансавыя сродкі фізічным асобам і кампаніям па нізкай працэнтнай стаўцы 2% пры наяўнасці пасведчання асобы або міжнароднага пашпарта вашай краіны для праверкі. Пагашэнне пазыкі пачынаецца праз 1 (адзін) год пасля пазыка паступае і тэрмін пагашэння складае ад 3 да 35 гадоў.

    Для неадкладнага рэагавання і апрацоўкі заявы на мяжу на працягу 2 рабочых дзён

    Звяжыцеся з намі непасрэдна праз гэты ліст: pacificfinancialloanfirm@gmail.com

    Звяжыцеся з намі з наступнай інфармацыяй:

    Поўнае імя: ____________________________

    Колькасць грошай, неабходная ў якасці пазыкі: ________________

    Тэрмін крэдытавання: _________________________

    Мэта пазыкі: ______________________

    Дзень нараджэння: ___________________________

    Пол: _______________________________

    Шлюбны статус: __________________________

    Кантактны адрас: _______________________

    Горад / Паштовы індэкс: __________________________

    Краіна: _______________________________

    Прафесія: ____________________________

    Мабільны тэлефон: __________________________

    Адпраўце заяўку на неадкладны адказ на адрас: pacificfinancialloanfirm@gmail.com

    дзякуй

    Галоўны выканаўчы дырэктар місіс Вікторыя Джонсан

Каронавірус

Апошнія навіны