Навіны Навіны Беларусі

Дыялог улады і апазіцыі: ці падштурхне да яго пагроза суверэнітэту?

Дыялог улады і апазіцыі: ці падштурхне да яго пагроза суверэнітэту?

2408 Праглядаў Мінск
Пра тое, ці магчымы дыялог улады і апазіцыі размова з былым старшынём Руху «За Свабоду» Аляксандрам Мілінкевічам і Аляксандрам Фядутам.

Паразмаўлялі пра:

  1. ці магчымы дыялог
  2. як будаваць дыялог
  3. чаму не варта абмяркоўваць ліст Прэйгермана
  4. ці ёсць небяспека для незалежнасці Беларусі
  5. што трэба рабіць

Ці магчымае прымірэнне паміж уладамі і грамадзянскай супольнасцю, ці варта згуртавацца вакол улады? Час сапраўды такі, што трэба нешта рабіць для замірэння ў Беларусі?

Мілінкевіч: Сапраўды, час такі, якіх яшчэ не было. Сапраўды, даўно ідзе размова пра дыялог. Першы, хто спрабаваў зрабіць дыялог паміж апазіцыяй і ўладай, быў спадар Вік, вядомы амбасадар АБСЕ, які сабраў апазіцыю ў Бухарэсце. Запрошаная была ўлада, яна не прыехала. Гэта была першая шырокая спроба, і такіх спробаў была бясконцая колькасць.

Сёння Прэйгерман кажа сапраўды важныя словы. Я з некаторымі тэзамі згодны. Але я яму ўдзячны перад усім за тое, што ён яшчэ раз спрабуе распачаць сур’ёзную дыскусію, маю надзею, глыбокую і, можа, карысную. Каб усё ж такі знайсці спосабы арганізаваць дыялог.

Размова ідзе не пра прымірэнне. Да яго так далёка, што цяжка ўявіць. Размова ідзе пра тое, каб знайсці тое, што нас можа аб’яднаць. Я лічу, што слова незалежнасць — гэта як раз слова адказнасці. Усе мы адказныя за тое, будзе Беларусь незалежнай ці не будзе. Сапраўды, вельмі сур’ёзная сітуацыя.

Думаю, што ёсць не толькі названыя тры крызісы. Ёсць яшчэ вялікі крызіс улады і вялікі крызіс апазіцыі. Калі казаць пра магчымы транзіт улады, альбо спробы анексіі з боку усходняга суседа, то ў нас аж пяць крызісаў адразу, што робіць сітуацыю сапраўды крытычнай.

Фядута: Дыялог — гэта заўсёды добра. Гэта значна лепей за АМАП, які стаіць на Плошчы і калоціць грамадскую супольнасць і апазіцыю дубінкамі. Справа ў тым, што дыялог не можа быць паміж бакамі, адзін з якіх не ўдзельнічае ні ў якіх размовах наогул. Бо ён не чуе, ён глухі, заняты чымсьці сваім. Таму пытанне, якое ўзнікла ў мяне: а да каго звяртаецца Прэйгерман?

Калі да грамадзянскай супольнасці, яна як раз знаходзіцца ў стане дыялагічным у адносінах да ўлады. Гэта бачна па валанцёрскім руху, які з’явіўся, па спробах грамадства дапамагчы дзяржаўнай медыцыне перамагчы ў барацьбе з каранавірусе. Ён звяртаецца да беларускай апазіцыі? Я не ведаю ніводнага выпадку, калі беларуская апазіцыя адмаўлялася ад нейкага дыялогу з уладай.

Улада як раз і ёсць той суб’ект дыялогу, які ніколі не рабіў нічога, каб гэты дыялог пачаўся. Можна абмяркоўваць прапановы колькі заўгодна, але каго ён у гэтым выпадку прадстаўляе? Прыватная асоба? Я таксама. Я таксама згодны, што дыялог мусіць быць. Але я не бачу, хто сядзіць насупраць. Хто сядзіць па адным боку стала, я бачу. Бачу грамадзянскую супольнасць, бачу спадара Мілінкевіча, бачу шмат каго з апазіцыянераў, шмат каго з экспертаў, якія ўвесь час казалі: «Так дыялог мусіць быць».

А з таго боку хто сядзіць? Тыя хто не чуе?

Што павінна зрабіць грамадзяская супольнасць, экспертная супольнасць так, каб гэтым скарысталася беларуская дзяржава, а не Аляксандр Лукашэнка асабіста?

Мілінкевіч: Мы павінны кансалідавацца дэмакратычнай супольнасцю, мець значна большы ўплыў у грамадстве, з’яўляцца прадстаўнікамі грамадства — мы пакуль гэтым не з’яўляемся. Расчараванне ў апазіцыі — велізарнае. Зараз расце расчараванне ва ўладзе, у Лукашэнцы.

Я не ведаю, ці ёсць у Адміністрацыі прэзідэнта і асабіста ў Лукашэнку разуменне, што адбываецца ў Беларусі ў выніку эпідэміі. Нават тут у вёсцы людзі кажуць: «Ты, Аляксандр, з апазіцыі, а мы ўжо вам не верым, што нешта можаце. Але мы і Лукашэнку не верым. Можа, нам праўда пад Пуціна пайсці?» Я чую ад адукаваных людзей гэта. Размова ідзе ў гэтым трохкутніку.

Калі мы кажам пра нашу адказнасць, то я заўсёды прытрымліваўся аднаго лозунгу, і ён для мяне вельмі важны: Любіце Беларусь больш, чым вы ненавідзіце Лукашэнку. Да Лукашэнку столькі прэтэнзіяў, нецікава іх абмяркоўваць. І тая сітуацыя, што зараз ёсць, з большага дзякуючы ягонай палітыцы. Але нам трэба выправіць сітуацыю.

Расія не абавязкова будзе сюды ветлівых чалавечкаў дасылаць, ёсць тысячу іншых магчымасцяў. Небяспека, сапраўды, сур’ёзная. І калі людзі не бачаць, што іх тут нехта можа абараніць... Лукашэнка не абараняе людзей, і апазіцыя маўчыць па каранавірусу, яна па інерцыі выбарамі займаецца.

Тут павінна быць сур’ёзнае аб’яднанне і дзейнасць. Хаця грамадзянская супольнасць і некаторыя палітычныя выбары шмат робіць, каб дапамагчы, хто чым можа.

Але я так скажу, калі б Расія захацела сёння браць Беларусь, то гэта як ніколі лёгка. Ні ўлада не з’яўляецца тым, хто можа абараніць, калі некалькі вялікіх крызісаў. І апазіцыя таксама.

Нам трэба спробай дыялогу вымацоўваць у вачах людзей спосабы абароны, каб яны не звярталіся ў Маскву з думкамі, што можа вы нас абароніце.

Я мушу быць аптымістам.

Глядзіце ўсю размову на відэа

Крыніца: epramova.org

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны