Раней рух «За Свабоду» перадаў у Савет міністраў, Палату прадстаўнікоў і Адміністрацыю прэзідэнта петыцыю з патрабаваннем адмены ваеннага парада 9 траўня і перанакіравання сродкаў, што вызваляцца, на закупку апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх.
Падпісаць петыцыю можна тут.
Пад петыцыяй, якую падрыхтавалі сябры Руху «За Свабоду», збор подпісаў трывае з 4 красавіка. Паведаміла сябра Руху «За свабоду» Вольга Быкоўская:
— Збор подпісаў працягваецца, бо мы лічым, што ў такой сітуацыі нашмат больш важна набыць апараты для штучнай вентыляцыі лёгкіх, а не выдаткоўваць грошы на парад.
Гэта шмат грошаў для бюджэта, але ён сам па сабе небяспечны, бо шмат людзей захварэла ў войску. Мы за тое, каб яго не праводзіць, а выдаткаваць ашчаджаныя грошы на набыццё апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх, масак і ўсяго, чаго не хапае беларускай медыцыне.
«Па прыкладных ацэнках, адзін парад абыходзіцца ў суму ад 2 мільёнаў даляраў. Гэта кошт