Навіны Навіны Беларусі

Сябры Руху «За Свабоду» раздалі маскі жыхарам Магілёва

Сябры Руху «За Свабоду» раздалі маскі жыхарам Магілёва

2141 прагляд Магілёў
Маскі і памяткі, як сябе паводзіць ва ўмовах пандэміі COVID-19, 19 красавіка ў Магілёве раздалі сябры Руху «За Свабоду».

Раздача адбывалася ў трох кропках горада — каля Трохсвяціцельскага кафедральнага сабору, на аўтавакзале і Цэнтральным рынку. Людзі дзякавалі, шмат хто адразу апранаў і знаёміўся з памяткай.

Акцыя адбылася дзякуючы неабыякавым грамадзянам, якія ахвяравалі грошы на краўдфандынгавай платформе Мола-Мола. Мы плануем працягнуць акцыі ў іншых гарадах Беларусі. Дапамагчы можна тут: bit.ly/covid19k

«Зрабілі добрую справу. Добрую чаму: былі ў горадзе ў трох кропках, прыкладна палова людзей была без масак. Нашыя дзеянні, канечне, не вельмі зрушылі сітуацыю ў Магілёве ў цэлым, але далі пасыл, што трэба маскі насіць, шукаць магчымасці», — пракаментаваў арганізатар акцыі на месцы, магілёўскі абласны каардынатар Руху «За Свабоду» Пётр Мігурскі.

Па ягоных словах, удзельнікі акцыі звярнулі ўвагу людзей, што ёсць праблема, раздалі памяткі, дзе ўсё напісана. «Гэта там падаецца, што калі мы ў тэме, то і ўсе так, але не. Многія людзі з вышыні ставяцца, думаюць, што не закране. Баюся, што ўсіх закране. Баюся, што і нас з вамі», — дадаў Мігурскі.

Тым не менш, дадаў абласны каардынатар, мы павінны рабіць нешта, каб спыніць распаўсюд інфекцыі.

«Мы праводзім ужо другую падобную раздачу, першая прайшла ў Мінску. Абсалютна відавочна, што людзям не хапае і масак, і ведаў пра хваробу, таму яны вельмі пазітыўна ставяцца да акцыі», — адзначыла каардынатар кампаніі, сябра Рады Руху Вольга Быкоўская.

Па яе словах, дзіўна, што падобныя дзеянні не робіць дзяржава: не раздае бясплатна маскі і інфармацыю для людзей з групаў рызыкі і тым, хто вымушаныя карыстацца грамадскім транспартам пад час пандэміі. «Гэта знізіла б і рызыкі для людзей, і паменшыла працу для дактароў, якія і так зараз перагружаныя», — заключыла актывістка Руху.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Каронавірус

Апошнія навіны